О проекте

новости

 

Shuma запісала танцавальнае "Сонца" (+preview)

Беларускі гурт Shuma, які камбінуе этнічныя сьпевы з сучаснай электроннай музыкай, прадставіў прэв’ю новага альбому "Сонца". Канцэртная прэзентацыя праекта адбудзецца 30 красавіка ў прасторы "Корпус-8". Зараз музыкі шукаюць партнёраў, каб выдаць альбом на вініле.

Shuma, Руся
 

Белорусский "Альбом года" назовут 20 критиков из 6 стран

В середине марта в Минске состоится восьмая церемония вручения наград Experty.bу по голосам музыкальных журналистов и критиков. Лучшие белорусские альбомы 2015 года будут названы в 10 номинациях. Четвертый год подряд генеральным партнером премии является интернет-оператор "Атлант Телеком".

 

На "Даём рады 2016" гуртом года абралі "Крамбамбулю"

27 лютага ў клубе Re:Public адбылося ўручэнне "Даём рады 2016" – штогадовай музычнай прэміі "Еўрарадыё" . У вялікім урачыстым канцэрце узялі ўдзел гурты Drymon, :B:N:, Dzieciuki, "Дай Дарогу!" і Neuro Dubel.

 

"Стары Ольса" зьбірае грошы на альбом кавэраў

12-ты нумарны альбом гурта "Стары Ольса" мяркуецца скласьці з апрацовак сусьветных рок-гітоў на сярэднявечны лад. У дыск маюць увайсці песьні гуртоў Metallica, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers, The Beatles, Deep Purple, Nirvana. План стварэння рэліза гатовы, засталося сабраць грошы на запіс і аплату аўтарскіх адлічэнняў.

Стары Ольса
 

ТТ'34 выпустили первый за 12 лет альбом (+слушать)

Гомельская группа TT’34 представила на сайте Onliner.by второй полноформатный альбом "Падая и задыхаясь, добиваешься единой цели". Белорусы, бушевавшие в нулевых и записавшие саундтреки к "Дневному" и "Ночному дозорам", возвращаются на сцену.

ТТ'34
 

Gran+ экспериментирует на "Black" ЕР (+слушать)

Электронный музыкант Gran+ выпустил новый мини-альбом "Black EP", который уже успели оценить в России. Концертная презентация диска состоится 16 апреля в минском кафе LOFT. "Black – это цвет. Релиз "Black" – это путь из черного в белое, поиск гармонии и своего истинного дома", – говорится в пресс-релизе.

Gran+
 

Фольк-гурт "Ягорава гара" выдаў дэбютны альбом (+слухаць)

Лідэр гурта Ягор Паляшук пачаў музычную кар’еру ў 50 год і за тры гады дасягнуў выдатных вынікаў. Ён стварыў адзін з самых актыўных гуртоў на беларускай фольк-сцэне і заснаваў у Гомелі прадусарскі цэнтр. "Ягорава гара" мае ў рэпертуры з паўсотні песень. 14 абраных твораў увайшлі ў дэбютны альбом, прэм'ера якога адбылася на Tuzin.fm.

Ягорава гара
 

Orkester Kruglikov прадставіў альбом "чыстай музыкі" (+слухаць/+спампаваць)

Былы ўдзельнік дуэту "Mятnа" Юры Круглікаў запісаў трэці па ліку сольны альбом "Nomen Est Omen" ("Імя мае сутнасьць"). Музыка задумаў сваю новую працу, як цыкль невялікіх п’есаў для фартэпіяна.

Orkester Kruglikov, Мятna
 

Праект Tvorca выдаў альбом пра перажыванні (+слухаць)

Электронны праект Tvorca прадставіў дэбютны альбом "Melancholia". Аўтар працы Сяргей Малашонак кажа, што не шкадаваў на яго стварэньне ані часу, ані сілаў. Музыку і словы да ўсіх песень ён напісаў самастойна, сам запісаў і зьвёў матэрыял.

Tvorca
 

Znich пачалі запіс новага альбома да 20-годдзя гурта

Гурт Znich узяўся за запіс новай кружэлкі. Першай ластаўкай з яго стаў сінгл "Дунаю", які музыкі прадставілі на адборы на "Еўрабачанне-2016". Цяпер каманда ездзіць у Гомель да гукарэжысёра Аляксея Коршуна. Ён дагэтуль паспяхова справіўся з новым дыскам ТТ-34 і, па словах галоўнага "зніча" Алеся Таболіча, мае выключны густ і вельмі добра разбіраецца ў металічнай і альтэрнатыўнай музыцы.

Znich
 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net