Электронны праект Tvorca прадставіў дэбютны альбом "Melancholia". Аўтар працы Сяргей Малашонак кажа, што не шкадаваў на яго стварэньне ані часу, ані сілаў. Музыку і словы да ўсіх песень ён напісаў самастойна, сам запісаў і зьвёў матэрыял.
Лідэр праекту Tvorca займаецца музыкай зь дзяцінства. Скончыў музычную школу, а пасьля самастойна разьвіваў свае навыкі – ад напісаньня аркестравай і фартэпіяннай да цяжкай і электроннай музыкі. Цяпер пазіцыянуе сябе як кампазытар і музыка зь Менску, піша музыку для кампутарных гульняў, мае багата аўтарскага матэрыялу. Частка зь яго ўвайшла ў альбом "Melancholia".
"У першую чаргу я думаў пра тое, як максымальна перадаць унутраныя перажываньні, таму ня ставіў перад сабой стылёвыя межы. Гэты альбом – вынік майго ўспрыманьня сьвету. Менавіта перараджэньне мэлянхоліі ў сваю творчасьць робіць мяне шчасьлівым", – распавёў Tuzin.fm Сяргей Малашонак.
Жывую прэзэнтацыю альбому мяркуецца зладзіць у сакавіку. Таксама ў падтрымку рэлізу плянуецца зьняць лайв-відэа і кліп.
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
Музыка посредственная, и,
Музыка посредственная, и, почему-то, не вся проигрывается в плеере