О проекте

Shuma запісала танцавальнае "Сонца" (+preview)

 

Беларускі гурт Shuma, які камбінуе этнічныя сьпевы з сучаснай электроннай музыкай, прадставіў прэв’ю новага альбому "Сонца". Канцэртная прэзентацыя праекта адбудзецца 30 красавіка ў прасторы "Корпус-8". Зараз музыкі шукаюць партнёраў, каб выдаць альбом на вініле.

​Папярэдні альбом "Жніво" быў выдадзены толькі восем месяцаў таму. У ім спалучаліся ў трансавыя мэлёдыі, народныя сьпевы, дабстэп, эмбіэнт і разнастайныя электронныя экспэрымэнты. Пра альбом гурт кажа як пра танцавальны, клюбны, далікатны і мінімалістычны.

Вакалістка гурта Руся патлумачыла "Свабодзе": "У першым альбоме былі больш сінэматычныя музычныя палотны, была вельмі шматпластовая аранжыроўка, адмысловы саўнд-дызайн, было нешта магічнае, нібыта ты ў казку трапіў ці кіно паглядзеў. А ў другім альбоме дакладна танцавальная музыка, агульны стыль – deep house, але ёсьць элемэнты bass music, garage, розныя спалучэньні стыляў. І калі раней выконвалі песьні, не кранаючы арыгінальную мэлёдыку, то тут збольшага натхняліся народнымі сьпевамі. Выкарыстоўвалі фрагмэнт сьпеву ці фрагмэнт мэлёдыі, ці сьмела мянялі мэлёдыку".

"З выданьнем дыскаў мы вырашылі пытаньне, але хацелі б зрабіць класнае вінілавае выданьне і шукаем спонсара. Мо знойдзецца які мэцэнат ці група людзей, якія хацелі бы дапамагчы, гэта тры тысячы эўра каштуе. Гэта яшчэ адзін крок наперад у беларускай музыцы", – дадае Руся.

Тэкст: Experty.by паводле Svaboda.org

Shuma, Руся

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net