О проекте

БГА Песняры "Шчаслівасць" (+аўдыё)

 
6,00
февраль, 2011
Вигма

Четвертый альбом госансамбля "Песняры" состоит из песен на стихи Янки Купалы. Музыку написали нынешние участники коллектива.

инфо

Музыка: Раман Козыраў (4,11,13), Алег Жалязнякоў (5,8), Андрэй Шчыткавец (10), Ігар Мангушаў (9), Вячаслаў Шарапаў (1,2,3,6,7,12)
Словы: Янка Купала

БДА Песняры

Мастацкі кіраўнік – Вячаслаў Шарапаў

Лявон Вярэніч – сола-гітара
Алег Жалязнякоў – вакал, акустычная гітара
Аляксандр Жых – духавыя
Вячаслаў Ісачанка – вакал
Раман Козыраў – клавішныя
Валеры Скаражонак – вакал
Андрэй Усанаў – вакал
Сяргей Шкурдзэ – ударныя
Андрэй Шчыткавец – бас-гітара
Гукарэжысёры – Барыс Грыдзін, Міхаіл Марынічаў

где взять

Приобрести диск в магазинах Минска и других городов – список.



мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 7,00

Дзяржаўныя "Песняры" вырашылі лішні раз засведчыць, што не жывяцца выключна з мулявінскай спадчыны і здольныя самастойна ствараць цэлыя музычныя цыклы. Для пачатку яны ўзяліся за стварэнне альбома на раннія творы Янкі Купалы. Справа рызыкоўная, калі ўлічваць, што зборнік "Жалейка", з якога ўзятыя вершы, быў прарыўным не толькі для самога паэта, але наогул стаў вялікай падзеяй у тагачасным культурным жыцці.

Дыск "Шчаслівасць" выбітнай з’явай для беларускай музыкі цяжка палічыць. Гэта ў даўнія часы "Песняры" выдатна вытрымлівалі планку, калі браліся за класічныя творы таго ж Купалы, такія як "Гусляр" ці "Песні долі". У гэтым жа дыску таго "крыку, што жыве Беларусь", не чуваць ані. У ім нуль энергіі. Традыцыйная песняроўская падача тут не тое што не ўражвае, яна пакідае абыякавым. Нібы школьнік-выдатнік чытае верш на памяць. Без запінкі, але і без прыдумкі ды эмоцыі. І сам Купала тут пакінуты такім жа школьным, хрэстаматыйным, забранзавелым, нежывым.

Выняткі, канечне ж, ёсць. Неспадзяванка ў выглядзе з’яўлення гітарнага сола ў стылі Сантаны істотна ажыўляе "Лясное возера". Вельмі моцна і кранальна гучыць "Песня званара", нібы ўзятая з таго ж "Гусляра" (пэўна, галоўны хіт альбома). Можна назваць досыць удалай спробу стварыць баладу ўзроўню "Зачараванай" – "Як у лесе зацвіталі". Самыя няўдалыя рэчы – нацягнутая "Песня і казка" са стыраным уступам у "Палаца" ("А у заенькі…") і пафасная "Жалейка", нібы напісаная пад "Вологду".

У дыскаграфіі "Песняроў" гэты альбом губляецца, але калі казаць пра "паслямулявінскі" этап ансамбля, то "Шчаслівасць" гучыць куды цікавей за папярэднюю, зусім ужо безаблічную працу "Вольному – воля".

Budzma.org


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Госансамбль продолжает пытаться доказать свою творческую состоятельность и даже делает на этой ниве некоторые успехи. "Шчаслівасць" – самый сбалансированный и тщательно проработанный альбом в дискографии данной инкарнации легендарного коллектива. Ничего сверхестественного – просто чуть ответственнее отнеслись к подбору материала, несколько тщательнее подошли к аранжировкам и записи.

Стихи Купалы тут не на первых ролях (просто тексты песен), поскольку для чего-то более серьезного поэзию надо не просто "накладывать" на музыку, а именно раскрывать – недежурной музыкой и недежурным исполнением. С этим у госансамбля, как и раньше, плохо – уж слишком дотошно они следуют инструментальным и вокальным наработкам мулявинской эпохи, частенько выбирая в них наиболее дежурные, наиболее эстрадные мотивы. Единственный музыкальный эксперимент этого альбома – песня "Лясное возера", сочетающая фирменные балладные куплеты "Песняров" и припевы в духе поздних поп-альбомов Сантаны. Копи-пэйст, но хоть что-то.

Тем не менее, белорусскоязычность альбома заметно облагородила творчество коллектива – нет этих вульгарных эстрадно-ресторанных моментов, которые проскакивали на прошлых дисках. Из лучшего – "Як у лесе зацвіталі" (не без отзвуков эстрады, но красиво), "Песня званара" (вот только не Скорожонку с его хлипковатым голосом ее петь), "Жняя" (красивый куплет и припев, но перебор по аранжировке). Впрочем, даже несмотря на определенный прогресс, данному альбому до лучших образцов современной белорусской музыки по-прежнему далековато. А до Мулявина и подавно.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 6,00

БГА "Песняры" первыми из отечественных исполнителей начали готовиться к юбилею Янки Купалы, который мы будем отмечать в следующем году, записав альбом на ранние стихи поэта.

Подарив любителям песенного искусства новые композиции, коллектив открыл нам и композиторов-дебютантов – ряд участников группы впервые в своей жизни выступил в качестве авторов музыки. Правда, мегахитов мы от них не дождались, что вообще характерно для этих "Песняров", которые после смерти Владимира Георгиевича Мулявина создали всего штучки три трека, которые остались в памяти. Все ровненько, гладенько, в мастерстве артистам не откажешь, шлягерно, - но не на века!

От традиций ВИА-звучания – почти ни шага в сторону. "Лясное возера" (Веренич дал Сантану!), "Песня i казка" (по настроению и аранжировке очень ложится в русло раннего творчества "золотых" "Песняров"), "Як у лесе зацвiталi" (ну разве что эту вещь отнесем к разряду отдаленно околохитовых), "Жняя" (полшажка в фолк-рок), "Шчаслiвасць…" (апофеоз, бодрит трохи). Концептуальная работа? Да. Но… хочется песен, чтоб зал их пел…

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 5,00

Такім чынам, за шмат гадоў існаваньня новага складу БДА "Песьняры" маем нарэшце цалкам новую, арыгінальную праграму, якая па часе гучаньня цягне на асобнае аддзяленьне канцэрту.

Дзеля гэтай праграмы былі абраныя Купалавы тэксты, у выніку чаго паўстаў такі своеасаблівы рымэйк даўняй праграмы яшчэ не дзяржаўных (калі не памыляюся) "Песьняроў". Параўнаньне, на жаль, ня лепшае. І не таму, што праз увесь час хочацца параўноўваць "тых" і "цяперашніх", не! А таму, што тэксты гэтыя збольшага знаёмяць нас ня з лепшым Купалам, калі так дазволена будзе сказаць. Таму што Купала для мяне асабіста – гэта найперш ня лірнік, а сацыёлаг, грамадзянін. Тут жа мы скрозь чуем лірыку. Тэкстаў песень, якія б адлюстроўвалі Купалу-грамадзяніна, няма. Праўда, калі праграма мае назву "Шчасьлівасьць", усё робіцца зразумелым, я й забыў! Тут не да "Кургану", не да "На Куцьцю". Тут Беларусь лагодная, сьветлая, шчасьлівая... Як у тэлевізары.

Агульнае адчуваньне: усё зроблена правільна, чотка, належным чынам. Але ж, прабачце, драйву, сапраўднай шчырасьці ў гэтых песьнях – няма. Ну не бяруць яны за душу, не хвалююць, быццам бы матэматычна ўсё было зроблена-пралічана. Ня "прэ" ад гэтых песень, хоць сярод іх і маюцца дастаткова годна напісаныя нумары: "А яна была толькі дзяўчына" (пры яўнай саладжавасьці ў вакале), "Песьня званара", "Жалейка". Толькі навошта спрабаваць сьпяваць а капэла ("Вясна"), калі гэта гучыць пляската, без глыбіні? Паслухайце даўнюю "Рэчаньку"... Навошта ў песьні "Лясное возера" ўстаўляць пройгрышы, якія, як той казаў, зусім зь іншай опэры? І такое адчуваньне, што як твор гэтая песьня проста не даведзена да лягічнага завяршэньня. Навошта ў "Жняі" флейце весьці партыю, якая гэтак нагадвае тую ж партыю флейты ў песьні "Хлопец пашаньку пахае"? Ды і варган, як падалося, тут тырчыць, як кол пасярод пярыны падчас першай брачнай ночы...

Агулам кажучы, самы лепшы нумар у альбоме – гэта бонус. Жывы, канцэртны, канкрэтны, з беларускай мовай (дзякуй!). Толькі што падалося, быццам апладысмэнты пісаліся на нейкім іншым канцэрце. Магчыма, Рыхтэра... А вось адносна дызайну альбому... М-да, такое рабілася недзе ў другой палове 80-х.

Не, падняць такой праграмай публіку цяперашнім "Песьнярам" будзе вельмі складана. Таму што па музыцы гэта – перыяд, які застаўся далёка ў мінулым. Гэта тая традыцыя, якая ніколі не зробіцца рэтра. Таму што рэтра – гэта вяртаньне ў мінулае з асалодай. Тут жа вяртацца амаль няма да чаго. Хоць бы таму, што Купала для цяперашніх "Песьняроў" застаўся загадкай і тым, што для іх не адкрылася.

P.S. Добра памятаю, як на канцэрце да мікрафону выходзіў адзін Мулявін з гітарай і спяваў Купалу. І драйву было ў тым як не раўнуючы ў рок-н-роле. Гэта працінала – наскрозь.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2011 года.

Выставить оценку можно зарегистрировавшись на Experty.by ИЛИ залогинившись на сайт с помощью данных вашего эккаунта на любой из следующих социальных сетей: Facebook, Вконтакте, Livejournal. Затем зайдите на эту же страницу и выберите нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

5.25
Ваша оценка: Пусто Средняя: 5.3 (4 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
8 Сергей Сафонов
5 Jamayk
4 Damian Durman, Сергей Коледа

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Папраўце лід, а то

+1
0
-1

Папраўце лід, а то атрымліваецца, што "Песняры" напісалі вершы Купалы :)

 

Выпраўлена.

+1
0
-1

Выпраўлена. Зараз ужо ніякіх сумненняў не мусіць быць :)

 

Музліт

+1
0
-1

Справа "Белай яблыні грому" жыве і гэта добра. Даеш вершы беларускіх класікаў у масы! Але музыка павінна быць больш актуальнай.

 

А если?

+1
0
-1

А если окажется, что на одни и те же стихи сочинена, допустим, пара песен на данный момент. Как регистрировать авторские права? У меня есть примеры. Ведь практика использования поэзии Беларуси музгруппами идет еще из далеких 60-70х, причем не только "Песнярами-"Лявонами" ("Зодчие", "Радимичи", "Золотая середина", "Верасы", Кондрусевич, по-моему Козловские и остальные). "Срэбразвоннага ручая" я помню как минимум два варианта. Тут надо все серьезно систематизировать, а то можно запутаться, чей вариант правилнее и чей неправильнее.

 

никакой проблемы

+1
0
-1

С точки зрения регистрации авторских прав никакой проблемы тут нет. Ведь авторы музыки разные будут, даже если название идентичное. А еще бывает, что авторы и музыки и текста разные, а название песни одинаковое и это тоже не препятствие для регистрации произведения. Хотя, может, я не совсем понял ваш вопрос.

 

Вот мчится тройка удалая

+1
0
-1

Хотелось бы быть понятым! В музыке имеют место досадные казусы, связанные с наличием различных музыкальных версий одних и тех же стихов. Например, как минимум две версии романса "Вот мчится тройка удалая" с абсолютно НЕРАВНОЦЕННЫМ музыкальным содержанием. Или две версии знаменитых "Распрягайте хлопцы коней". И до момента собственно исполнения песни неискушенному слушателю не ясно, какой он услышит вариант. Подобные вещи заведомо принижают категории УНИКАЛЬНОСТИ и НЕПРИКОСНОВЕННОСТИ ОРИГИНАЛА. Любой музицирующий индивид сможет под гитару (или кнопочный аккордеон) "напеть" свой "авторский" вариант тургеневского "Утро туманное" или есенинского "Ты жива еще, моя старушка". И что в результате? Распространение штаммов "беседочного" вИдения классической поэзии!!! Это никуда не годится!!! Имхо и не только!

 

Прекрасно вас понимаю.

+1
0
-1

Прекрасно вас понимаю. Но все же это не повод отказывать в регистрации произведения. Тем более, что сам факт регистрации никак не сказывается на популярности/известности произведения, поскольку эти сведения используются лишь при распределении вознаграждений. Причем пользователи фонограмм при подаче сведений в авторское общество указывают не только название композиции, но и (в обязательном порядке!) его авторов. Так что бездарям регистрация их произведений никак не поможет. Описанные вами ситуации, как мне кажется, единичны и не могут иметь никаких серьезных последствий для оригиналов.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net