О проекте

"Дай Дарогу!" адзначылі свой другі Дзень нараджэння

 

"Дай Дарогу!" нарэшце прэзентавалі ў Брэсце свой апошні альбом "Сквозь г..но". Гурт прайшоў усе фармальныя працэдуры, узяў усе дазволы на правядзенне канцэрту і выступіў у мясцовым клубе "Сфера".

"Гэта было кшталту нашага другога Дня нараджэння, – дзеліцца ўражаннямі ад падзеі фронтмэн Юрый Стыльскі. – Бо мы думалі, што нас ужо запісалі ў нейкі "утыль". Але апынулася, што гэта не сур’ёзны дыягназ, а лёгкія суторгі".

Шлях да канцэрту быў цярністым і няпростым – выступы берасцейскіх панкаў адмяняліся адзін за другім, вакол гэтага разгараўся скандал з удзелам брэсцкіх чыноўнікаў і шматлікіх прыхільнікаў гурта. У выніку, паміж "Дай Дарогу!" і службоўцамі былі дасягнутыя пагадненні.

Стыльскі мяркуе, што гэтая гісторыя сыграла толькі на руку гурту – зрабіла яго больш папулярным. Дарэчы, у хуткім часе каманда сыграе канцэрты ў шэрагу беларускіх гарадоў.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: Alternative-by.org

Дай дарогу!

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net