Gods Tower нарэшце выдалі свой першы альбом пасля ўз’яднання гурта. На дыск, які атрымаў назву "Steel Says Last", трапілі 11 трэкаў, але насамрэч толькі адна песня на альбоме – новая.
"У вольным перакладзе называецца яна "Людзі на балоце", "People In The Swamp", – распавёў "Еўрарадыё" вакаліст гурта Леслі Найф. – Яна практычна новая, бо з тых далёкіх часоў засталася толькі мелодыя, лейтматыў. А ўсё астатняе давялося рабіць нанова. Апроч усяго, яшчэ і тэкст пісаўся літаральна перад запісам".
Усе астатнія кампазіцыі альбому, ужо гучалі раней і добра вядомыя прыхільнікам творчасці Gods Tower. Дарэчы, цалкам верагодна, што Gods Tower пачнуць працу над новай пласцінкай, бо маюць свежы матэрыял. Пакуль жа музыканты рыхтуюцца да прэзентацыі ў Мінску 11 лістапада ды шэрагу канцэртаў, якія чакаюць Gods Tower ва Украіне і Малдове.
Тэкст: "Еўрарадыё"