О проекте

Гурт Botanic Project рыхтуецца да запісу "жывога" альбома

 

Удзельнікі маладзечанскага рэгі-гурта, якія пачыналі сваю дзейнасць пад акампанімент дыджэя, "дараслі" да запісу альбома з прафесійнымі музыкамі. Паводле словаў аднаго з вакалістаў калектыву, Кліма, зараз ужо гатова каля дзесяці кампазіцый, але, калі дакладна пачнецца запіс і, тым больш, калі выйдзе новы альбом, сказаць складана.

Клім: "Мы працуем над новым матэрыялам. Зараз мы падзялілі абавязкі, я больш працую над тэкстамі ды мелодыяй, а Кеша (другі вакаліст – Еўрарадыё) займаецца аранжыроўкай. Мы хочам духавую пачку, каб гэта было фірмова, пачку бэк-вакалу. То бок прымаць удзел у запісе будзе чалавек 15 толькі музыкаў. Проста трэба запісаць "дэмкі", развучыць з музыкамі і можна пачынаць запіс".

Клім дадаў, што не выключае магчымасці з'яўлення на новым дыску старых песень. Гэта будуць тэмы, з якімі было б цікава паэксперыментаваць, паспрабаваць зрабіць іх фанкавымі, ці джаз-рокавымі, напрыклад, "Птицы" ці "Эфиопия". Дададзім, што зараз хлопцы ўжо знайшлі студыю і чалавека, які пагадзіўся звесці і змайстраваць матэрыял. Таксама яны атрымалі згоду ад вядомага піяніста Канстанціна Гарачага, трубача Пятра Марцінкевіча ("Леприконсы") і гітарыста Аляксандра Грыгор'ева (Symphonic Drive Orchestra), якія апошнім часам граюць з Botanic Project на жывых канцэртах.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: Another.by

Botanic Project

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net