О проекте

Гурта Siver выдаў "Сьцяг брыгады" праз 10 год пасля запісу (+cлухаць/+спампаваць)

 

Пабачыла свет рок-опера "Сцяг брыгады" гурта Siver. Запіс праграмы адбыўся ў 2004 годзе. Тады ў гурце "Аналіз" змяніўся вакаліст, адпаведна стала іншай і музычная канцэпцыя. Таму вырашана было змяніць на назву Siver.

Для стварэння новых песень музыкі натхняліся класікай савецкай літаратуры, у прыватнасці паэмай Аркадзя Куляшова "Сцяг брыгады". У выніку была створаная цэлая рок-опера паводле гэтага твора.

"Нам было цікава паспрабаваць пагуляцца з савецкай школьнай класікай на партызанскую тэматыку і пераасэнсаваць яе. Калі мы паглыбіліся ў паэму, то зразумелі, што твор мае выразнае псіхадэлічнае адценне. Тое, што герой у паэме размаўляе з неадухатворанымі рэчамі – гадзіньнікам, лялькай, драўляным конем, вуліцай, ручаём і самае галоўнае, што лялька яму адказвае, наводзіць на думку, што нават у тыя часы некаторыя рэчывы такі былі дасяжныя савецкім паэтам, або Куляшоў меў багаты ўнутраны свет", – кажа бас-гітарыст Siver Яўген Шапчыц.

Акром музыкаў з гурта Siver, у працы над альбомам узяў удзел лідэр Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч, які прачытаў вершаваныя звязкі між трэкамі. Запіс адбываўся на хатняй студыі гурта, а таксама на студыі "Осмос". Звядзеннем матэрыялу займаўся Сяргей "Шлёма" Лабандзіеўскі.

Гурт рыхтаваўся да жывой прэзентацыі праграмы, але на сцэну так і не выйшаў. Вакаліст Антон Казураў з’ехаў у ЗША, у сувязі з чым праца ў гурце была прыпыненая. У 2006 годзе Siver нагадаў пра сябе запісам новай песні "Колер маёй рэвалюцыі", якая стала адным з хітоў акцый супраціву увесну 2006 і ўвайшла ў праект "Песні Свабоды".

"Цяжка аб’ектыўна меркаваць пра гурт, калі ты сам у ім калісці граў на гітары і браў актыўны ўдзел на кожным этапе яго існаваньня, але тое, што зрабіў Siver тады, у 2003-2004, было на галаву вышэй за большасць з таго, што пазначана цэтлікам "беларускі рок". Можаце згаджацца, а можаце спрачацца, але гэта адна з самых яскравых працаў у нашай незалежнай музыцы ў 00-х", – кажа адзін з заснавальнікаў гурта Сяргей Будкін.

Канчаткова кропка ў гісторыі гурта Siver была пастаўлена ў 2009, калі адзін з ідэолагаў праекту Яўген Шапчыц вырашыў падарыць сваю бас-гітару Эміры Кустурыцы і такім сімвалічным чынам завершыць музычную кар’еру.

Спампаваць на сайце Tuzin.fm.

Тэкст: прэс-рэліз

Siver

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Конечно, внутренняя

+1
0
-1

Конечно, внутренняя составляющая в песнях присутствует, но всё так старо и на столько не цепляет, что переслушивать альбом не возникает ни какого желания

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net