О проекте

Гурт "Да!Бл…" прэзэнтуе першы студыйны альбом "Эпоха мод" (+спампаваць)

 

Рок-гурт "Да!Бл…" прадставіў у Сеціве свой першы студыйны альбом "Эпоха мод". Калектыў быў заснаваны ў 2003 годзе двума сябрамі-аднаклясьнікамі Віктарам Марозам і Віталём Ананькам у вёсцы Нарач Менскай вобласьці, дзе існуе да гэтага часу.

Пасьля крызісу ў 2006 годзе, калі гурт згубіў рэпэтыцыйную кропку і большасьць музыкаў, гурт не спыніў сваё існаваньне. Віктар Мароз назьбіраў новы склад, запісаў "гаражны" альбом "Пачвара" і пачаў актыўна канцэртаваць. У 2009 годзе на фэстывалі-конкурсе "Ноч Ваўкалака" у Полацку гурт "Да!Бл…" атрымаў адразу два прызы – глядацкіх сымпатыяў і гран-пры. З гэтага ж часу гурт пачаў працаваць над сваім першым студыйным альбомам "Эпоха мод", які і прадстаўляе зараз.

"Гучанне альбому выйшла дастаткова неадназначным. Тут і "чысьціня" і "выпрасаванасьць" ("Дазволь"), і амаль поп-панкавая "Цягнік". Але галоўнае – мы захавалі "жывасьць" ды гэтакае гранжавае адценьне, – распавядае пра плытку фронтмэн гурта Віктар Мароз. – Альбом атрымаўся як "калейдаскоп зь некалькіх дзён некалькіх "тыповых" прадстаўнікоў "эпохі мод", з рознай ступеньню адэкватнасьці і ўнутранай аб’ектыўнасьці". Таму што мы, хочам гэтага ці не, зьяўляемся часткай існуючай на дадзены момант рэчаіснасьці. А вось ступень крытычнасьці і самакрытычнасьці, аб’ектыўнасьці да сябе і да асяродку, надае кожнаму з нас тое, што адштурхоўвае ці вабіць нас адзін ад аднаго і да ўласнага адбітку ў люстэрку".

У альбом "Эпоха мод" увайшлі 9 песьняў і 2 бонус-трэкі. Альбом запісваўся напрацягу амаль 2 гадоў на вілейскай студыі Аляксея Сяліцкага і выдаецца гуртом самастойна, невялікім накладам, для продажу на канцэртах, а таксама на сайце Ultra-Music.

"Усе песьні, акрамя акустычных ("Знак павуцін" і "Сьнег") выконваліся ў час канцэртаў, а "Сьнег" увогуле, была напісана як "песьня для вечарынаў", – кажа Віктар Мароз. – Аднак яна так усім запала ў душу, што было вырашана зьмясьціць яе на альбоме". Песьні "Сенсацыі" і "Параноя" ўдзельнічалі ў інтэрнэт-галасаваньні "Тузін Гітоў". "Параноя" нават увайшла ў зборнік "Прэм’ер Тузін-2009"".

Канцэрты-прэзэнтацыі ўжо адбыліся ў Вялейцы і Паставах. Неўзабаве гурт выступіць у Менску ў межах акцыі "Жывы Тузін".

Спампаваць альбом "Да!Бл…" "Эпоха мод" можна на сайце Ultra-Music.com.

Да!Бл...

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net