Метал гурт M.G. выпусціў на лэйбле БМА-group свой дэбютны альбом "К чорту гарэлку". Рэліз названы паводле песні, напісанай на верш славутай беларускай паэткі і пісьменніцы Ларыса Геніюш. "Глыбокі сэнс гэтай назвы адпавядае сучаснай рэчаіснасці", – кажа гітарыст гурта Герман Кулік.
У альбом увайшлі сем кампазіцый, у тым ліку яшчэ адна песня на верш Ларыса Геніюш, "Дзяцюкі", і "Пагоня" на вядомы аднайменны верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
"Адлюстраванне творчасці беларускіх класікаў у музыцы, спроба передаць тыя ж самыя эмоцыі, адчуць іх праз мелодыю – адна з задач, якую мы паспрабавалі рэалізаваць у альбоме. Гэта спроба раскрыцця беларускага гучання як у фальклоры, так і заходнееўрапейскім метале", – тлумачыць Кулік.
Гурт M.G. з’явіўся ў 2014 годзе. Яго папярэднікамі былі праекты Metalgues і Shark, якія ўдзельнічалі ў фестывалях "Басовішча", "Музыкальный апельсин", а таксама ў шматлікіх рыцарскіх фэстах. Пад шыльдай Metalgues гурт у 2010 годзе на фестывалі "Рок-каляды" перамог у намінацыі "Трэш ды ўгар", а ў 2011 стаў пераможцам конкурсу на фестывалі Live in Rock.
Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music