О проекте

Гурт RU.ST выказвае недахоп у "Тётках и алкоголе"

 

Мінскі блюз-рок-гурт RU.ST скончыў працу над альбомам пад назвай "Тётки и алкоголь", які, па словах музыкаў, стылістычна падобны на папярэднія працы каманды: "Крыху хард-року, крыху фанку, крыху панку…".

"Назва альбома адлюстроўвае і ўнутраную канцэпцыю дыска, – усміхаецца гітарыст гурта Андрэй Руст. – Тое, чаго не хапае ўсім рок-н-рольшчыкам і тое, з-за чаго рок-н-рольшчыкамі становяцца – не хапае цётак і не хапае алкаголю. Там дзесяць песень і ўсе яны прысвечаныя цёткам ды алкаголю. Будзе сурова, па-мужчынску ды рок-н-рольна!"

Некаторыя песні пласцінкі можна было пачуць падчас канцэртаў гурта, а трэк "Сара-Джессика Паркер" быў прэзентаваны яшчэ на пачатку гэтага года, як папярэднік альбома. Але музыкі адзначаюць, што палова новага альбома яшчэ нідзе ніколі не выконвалася.

Трэці студыйны дыск гурта RU.ST будзе прэзентаваны 5 студзеня ў клубе TNT, там жа яго будуць раздаваць у якасці падарунка на ўваходзе. Праўда, аформіць пласцінку паўнавартасна музыкі не паспяваюць, таму, хутчэй за ўсё, гэта будуць звычайныя матрыцы ў белых канвертах. Але крыху пазней альбом "Тётки и алкоголь" усё ж можна будзе набыць у класічным выглядзе і знайсці ў вольным доступе ў інтэрнэце.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: Юра Сідун, Generation.by

RU.ST

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net