О проекте

Гурт Tartavara выпусціў новы EP (+слухаць/+спампаваць)

 

Гомельскі фолк-метал гурт Tartavara выпусціў EP "Водар апошняй зімы". Новы міньён выйшаў на лэйбле Dungeon Lore Foundation, ён уключае чатыры кампазіцыі і запісаны ў стылі эпік-эмбіэнта.

– Матэрыял для гэтага EP мы напісалі яшчэ ў 2012 годзе, але выпускаць яго тады не сталі, а ўзяліся за яго зноў у студзені 2014 году, – распавядаюць музыкі гурта. – Альбом распавядае пра тое, як славянскія ваяры змагаліся за свабоду сваёй зямлі ў эпоху крывавага хрысціянства. Не баючыся смерці, яны даюць бой ворагу, бо шэпт ветру, сіла заснежаных лясоў і самі Багі ўсяляюць у іх сілу і адвагу. І вось наперадзе бітва, якая для кагосьці будзе апошняй ў жыцці. Гэта і будзе яго апошні водар зiмы.

Студыйны праект Tartavara быў створаны ў траўні 2013 года Арцёмам Раманавым і Дзянісам Сычовым, якія таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі гомельскага гурта Dagmathe. Першай напрацоўкай калектыву стала кампазіцыя "Хладным ветрам", выпушчаная ў выглядзе дэма-запісу. У студзені 2014 года музыкі выпусцілі першы EP "Адраджэнне былой велічы". Цяпер выйшаў "Водар апошняй зімы". Хутка з’явіцца першы паўнафарматны металічны альбом гурта Tartavara "Апошняе сонца", а за ім паследуе і альбом у эмбіэнт-гучанні.

Тэкст: Вячаслаў Радзіонаў, Ultra-Music.

Tartavara

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net