О проекте

Гурт "Всё Crazy" выдаў ЕР кельтскага панку (+слухаць)

 

Гурт "Всё Crazy" змясціў у інтэрнэце міні-альбом "ДСП" ("День святого Патрика"), які складаецца з трох песень, якія ўжо можна было пачуць на канцэртах гурта, і інтра. "Гэты рэліз – прадвеснік будучага альбома, – распавядае пра ЕР лідар гурта Антон "Сір" Сіроцін. – Калі ўсё будзе добра з фінансавага боку, мы выдадзім яго ўжо восенню".

"У параўнанні з дэбютным альбомам, які быў вылізаным і, я б сказаў, акадэмічным, на "ДСП" атрымалася ўсё , як трэба: трэш, угар і садамія", – дадае Антон.

Усе тры песні ЕР трапяць і ў паўнафарматны альбом. Яго назва і колькасць трэкаў пакуль не вызначаныя, але ўжо ёсць каля 15 кампазіцый, якія музыкі актыўна рыхтуюць да запісу.

Каб прытрымлівацца абранай стылістыкі, "Всё Crazy" вырашылі пашырыць склад. На ЕР ўжо можна пачуць валынку і баян, а на паўнафарматніку з’явяцца яшчэ скрыпка ды мандаліна.

Паслухаць "ДСП" можна ў групе ў "ВК" "Celtic punk and other bastards" ці на старонцы гурта. Фізічныя дыскі можна будзе атрымаць падчас канцэртаў гурта, але іх колькасць моцна абмежавана.

Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

Всё_Crazy

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

на этот раз как-то примитивно

+1
0
-1

на этот раз как-то примитивно по-панковски получилось. неинтересно

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net