Внештатный эксперт Илья Малиновский о новом альбоме 2morrow2late: "Адчуванне, што ўсё гэта ўжо калісьці выконвалі Placebo, Muse, Queens Of The Stone Age... То бок 2morrow2late страцілі індывідуальнасць, так яе да канца і не аформіўшы".
Другі альбом мінчан 2morrow2late "My Best Enemy" – відавочны крок наперад. Прычым па большасці параметраў: стылістычным, якасным, музычным… Але мае ён і адну вельмі сур’ёзную хібу. Калі браць дэбютнік гурта "Songs That Make You Happy", то на ім музыкі абсалютна дакладна прагнулі сучаснага гранжавага гучання, і ў іх гэта часам атрымлівалася. Але пры гэтым хлопцаў немагчыма было абвінаваціць у адкрытым капіяванні тых ці іншых гуртоў. На новым жа альбоме амаль кожны трэк нібы спісаны рыфава, меладычна, кампазіцыйна, эмацыйна і г.д.
Адчуванне, што ўсё гэта ўжо калісьці выконвалі Placebo, Muse, Queens Of The Stone Age... То бок 2morrow2late страцілі індывідуальнасць, так яе да канца і не аформіўшы. Шкада, бо ўзровень выканання высокі, і, калі абстрагавацца ад вышэйсказанага, музыкі граюць вельмі якасны, круты, а самае галоўнае сапраўды сучасны, мэйнстрымавы ракешнік. З такім гучаннем і падачай можна смела выходзіць з клубных пляцовак і пачынаць заваёўваць стадыёны.
"My Best Enemy" не мае прахадных трэкаў, а калі нешта раптоўна не прымаецца пасля першага праслухоўвання, то пасля другога ўжо пачынае падабацца. Толькі адсутнасць правалаў і захапленняў не ідзе на карысць дыску. 14 трэкаў пачынаюць прыядацца ўжо на палове, а бліжэй да 10-й песні рэальна стамляешся і губляеш нават паўзы паміж нумарамі.
Менавіта праз апошнюю, 14-ю пазіцыю на дыску вельмі прыгожая і таленавітая балада "Close" губляецца. Не ратуе нават яе дуэтнае выкананне разам з лідаркай Harotnica Валерыяй Валадзько. Прыемна здзіўляе і з’яўленне саксафона на "Tear The Chains". Трэк даказвае, што рухацца музыкам ёсць куды. Гэта не значыць, што сакс цяпер мусіць гучаць паўсюль, але такія эксперыменты практыкаваць трэба, бо яны ў 2morrow2late выдатна атрымліваюцца.
Для канчатковага поспеху 2morrow2late засталося вызначыцца, якім шляхам рухацца далей і што для іх будзе лепш. Працягваць у такім жа кірунку ды граць музыку-копію сучасных заходніх зорак ці ўсё ж паспрабаваць знайсці нешта сваё, не губляючы ўжо напрацаванай якасці ды энергетыкі. Спадзяюся, што на трэцім альбоме музыкі зробяць выбар на карысць другога варыянту!
Оценка: 6 из 10
Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София, Республика Болгария (так случайно получилось!). С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями.
Комментарии
Немного странно
Немного странно получается.
Сначала Илья говорит о том, что проходных треков нет, но чтобы полюбить некоторые из них, необходимо повторное прослушивание и тогда трек начинает нравиться. А потом говорит, что из-за отсутствия проходных песен на альбоме, 14 треков приедаются, а ближе к десятой перестаешь чувствовать паузы между треками, то есть отличать один трек от другого.
Мне одному кажется, что здесь какое-то несоответствие.