О проекте

"Куклы" вяртаюцца і абяцаюць новы альбом!

 

"Еўрарадыё" адшукала колішняга лідара і вакаліста каманды Сяргея "Санкі" Дубовіка. 10 чэрвеня ён завітаў да нас у студыю і распавёў, што цягам 5 гадоў жыў у Кітаі. "Куклы" тым часам нікуды не падзеліся, а дачакаліся вяртання свайго фронтмэна ў арыгінальным складзе. І нават час ад часу рэпетавалі праз Skype! "Гэты творчы працэс ніколі не спыняўся, проста не было канцэртаў", – тлумачыць Сяргей.

Цяпер гурт прыступае да актыўнай канцэртнай дзейнасці ды плануе запісаць новы альбом. А нагадаць пра сябе музыкі вырашылі "зэ бэстам" з лепшых кампазіцый, які выдадуць ужо летам. Плануецца, што ў пласцінку ўвойдзе каля 25 (!) перамайстраваных кампазіцый.

Адраджаецца і легендарны рух, які заўжды існаваў побач з "Кукламі" – творчая тусоўка Sanki Crew. У 2005 годзе сябры і фанаты гурта нават зладзілі ўласны фестываль – "Sankicrew Fest"!

"Фатографы, акцёры, мастакі, музыкі – усе гэтыя людзі нас падтрымлівалі і хацелі браць удзел у нашых перфомансах. І цяпер мы б хацелі абвясціць, што рух Sanki Crew адраджаецца і вяртаецца! І калі нейкія людзі хочуць да нас далучыцца, мы вас чакаем! Звяртайцеся, заяўляйце пра сябе, мы рады падтрымліваць зносіны з аднадумцамі і знайсці новых сяброў".

Першы канцэрт адноўленыя "Куклы" сыграюць 21 чэрвеня у "Дрымлэндзе" падчас адборачнага туру на фестываль "Соседний мир". Нагадаем, гурт "Куклы" з’явіўся ў 1997 годзе. Музыкі запісалі 4 альбомы і адыгралі больш за 600 канцэртаў.

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

Куклы

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net