О проекте

"Ляпісы", Лявон Вольскі і Akute атрымалі галоўныя ўзнагароды "Даём рады"

 

13 лютага падчас святочнага канцэрту ў клубе Re:Public "Еўрарадыё" абвясціла пераможцаў музычнай прэміі "Даём рады". Па выніках галасавання рэдакцыі галоўны прыз, "Гурт-2014", атрымаў "Ляпіс Трубяцкі". "Сольным выканаўцам-2014" стаў Лявон Вольскі.

"Альбомам-2014" рэдакцыя "Еўрарадыё" прызнала "Reaĺnaść i sny" Akute. "Сінглам/ЕР-2014" стаў "Ag" "Серебряной свадьбы". З мінулагодніх еўрапейскіх альбомаў быў адзначаны альбом "48:13" гурта Kasabian.

"Дэбютам-2014" "Еўрарадыё" палічыла гурт Haina. Лепшым "Музычным праектам-2014" – тэлепраект "Легенды. Live". "Фестывалем-2014" стаў "Мост". А самае выбітнае музычнае відэа, на погляд "Еўрарадыё", выпусціў гурт The UNB (працаваў над відэа да песні "Крот-фронт" кліпмэйкер Макс Сіры).

Па традыцыі, не абышлося і без жартаўлівых намінацый. У катэгорыі "Непатанаючая легенда" перамог Сяргей Міхалок. "Гучным расстаннем года" стаў Аляксандр Памідораў, які летась расстаўся з лішняй вагой. "Няспраўджанай надзеяй" названы палёт гурта J:морс у Амстэрдам, бо сталіцы Нідэрландаў музыкі не ўбачылі: ім было дазволена выключна прагуляцца па мясцовых Duty Free.

Тэкст: Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net