Гурт The Superbullz прэзентаваў на "Еўрарадыё" свой дэбютны альбом "Хардкор Заходняга Палесся". Лідэрам калектыва з'яўляецца Алесь-Францішак Мышкевіч, бас-гітарыст "Крамбамбулі" і Лявона Вольскага, былы ўдзельнік гуртоў "J:морс" и Trubetskoy.
"Ідуць часы, і ўсё змяняецца! Мы разам змяняем іх да лепшага! Моцнага! Галоўнага! – напісана ў анатацыі да дыска. − Зямля полымем гарыць пад намі, і мы яшчэ мацней імкнемся да вяршыні Парнаса! Бязмежным агнём палаюць нашы сэрцы і з вачэй б’юць маланкі, калі нясем мы нашу справу людзям, – Encierro! Encierro! Вітайце! "Хардкор Заходняга Палесся" нясуць вам у сваім першым альбоме пошчак капытоў магутных зуброў! І з моцай бізона гатовыя перамагаць! Разам мы запалім полымя Super слэмаў на танцпляцах! Да перамогі! We are the bulls! The Superbullz!", – гавораць музыкі ў афіцыйнай заяве з нагоды выхаду дыска.
У склад The Superbullz (першапачаткова гурт называўся The Superboyz) акрамя Алеся-Францішка Мышкевіча ўваходзяць: Павел Трыпуць ("Крамбамбуля") – гітара, Валерый Дасюкевіч ("J:морс") – бас, Павел Мамонаў ("Крамбамбуля", "J:морс") – бубны, Андрэй Якубчык ("Крамбамбуля") – труба, Раман Язукевіч – трамбон. У запісе дыска бралі ўдзел: Сяргей Падлівахін (бубны), Зміцер Найдзяновіч (трамбон), Павел Трацяк (сітар). Запісваў дыск Андрэй Баброўка на студыі "Селах".
Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца сёння, 19 мая, у TNT Rock Club. Пачатак у 22.00. Квіткі: 10 руб, на ўваходзе. Інфалінія: (029) 655 55 55.
Комментарии
Хорошая музыка, в целом -
Хорошая музыка, в целом - понравилось. Несмотря на то, что не являюсь поклонником данного направления