Гурт Incity выпусціў паўнафарматны альбом "у стылі, блізкім да Placebo", праца над якім вялася цягам 2 гадоў. Дыск складаецца з 9 трэкаў. Першапачаткова Incity задумваўся як one man project, але пасля да фронтмэна каманды далучыліся сесійныя музыканты.
Лідар гурта і аўтар усіх кампазіцый на пласцінцы Алекс Торн распавядае "Еўрарадыё", што цяпер раздумвае над складам каманды ды плануе паўнавартасны канцэрт-прэзентацыю.
Алекс Торн: "Думаю, што прыкладна праз пару месяцаў мы будзем развіваць канцэртную дзейнасць, ладзіць прома-акцыі ды здымем дадатковае відэа. Цяпер прадумваем элементы нашага шоў, бо нам хацелася б сур’ёзна заявіць пра сябе".
Музыкі акрэслівае стыль сваіх песень як alternative-рок з ухілам у поп-панк. Усе кампазіцыі альбома, за выключэннем апошняга трэка "Адреналин", — англамоўныя.
Плануецца, што альбом выйдзе абмежаваным тыражом на CD. А пакуль "Own Reality" з’явіўся на он-лайн сэрвісе Itunes ды на афіцыйным сайце гурта www.incityrock.com.
Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"
Комментарии
Музыка немного
Музыка немного заинтересовала. Естественно, что западное, пусть и пласебо, но для нашей страны очень даже хорошо.