О проекте

Мікалай Янкойць: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2017 год (+аўдыё)

 

Штатны эксперт з 2016 года, сябра вялікага журы з 2014 года. У мінулым журналіст Kyky.org, Ultra-music, заснавальнік музычнага блога The Boat That Rocked, арганізатар студэнцкага рок-фестывалю "Смоўж", удзельнік розных гуртоў.

Гісторыя паўтараецца: выніковы топ за год атрымаўся класным і разнастайным, але вазьміся сабраць яшчэ дзесяць добрых дыскаў – і ўзнікае непераадольная праблема.

Усё ідзе сваёй чаргой. Музыкі стала больш, сярэдняя якасць знізілася – заводы ўсё роўна стаяць, а сеціва ўсё церпіць. Дзесьці ўнізе, глыбока за межамі топа, у 2017 перамог хіп-хоп: яго стала так шмат, што хочацца ў бліжэйшым часе чакаць і якасны скачок.

Дзесьці па-над поп-катэгорыямі лунаюць шыкоўны дыск Five-Storey Ensemble, нуарны сольны Пукст і праграмныя "Матавілы" Сямашкі; параўноўваць іх з астатнімі было б, напэўна, несправядліва і нелагічна. Выходзіць на сцэну новы поп: ужо якасны, але пакуль банальны і нецікавы. Жыве электронная сцэна, усё больш разнастайная і ўсё менш зразумелая прыхільнікам гітарных запілаў.

Прыемна, што колькі беларускіх дыскаў трапіла ў гадавыя топы ў іншых краінах. Але гэта не нейкі надзвычайны прарыў – гэта толькі вынік правільнай і паслядоўнай працы асобных музыкаў. Затое ў астатніх з кожным годам узнікае ўсё больш магчымасцяў вучыцца не толькі на памылках, але і на поспехах.

1. Tonqixod "Колер, якога няма" – слухаць

Спакой і вэрхал, транс і хаос, нойз-рок і кінгкрымсанаўшчына. Спакваля, незаўважна, усяго за пару год існавання Tonqixod сталі лепшым беларускім гуртом – і сышлі на піку, пакінуўшы усім на памяць шыкоўны альбом.

2. ЛСП "Tragic City" – слухаць

Самалюбаванне, самаіронія, самакапанні. ЛСП працягвае размываць мяжу паміж сваёй асобай і сваім лірычным героем. Удалых музычных рашэнняў на Tragic City – на дзясятак хіп-хопавых альбомаў, тэкставых – на паўсотні. Ніхто, акрамя ЛСП, не можа запісаць такі дыск.

3. True Litwin Beat "Ненужная правда о белорусах 2" – слухаць

Брутальна, шурпата, прамалінейна. На "сіквеле" TLB прапаноўваюць няшмат новых ідэй, але пакуль добра працуюць і старыя – асабліва ў звязцы з якасна новым гукам.

4. Super Besse "La Nuit" – слухаць

Механіка, тэкстура, стыль. Super Besse запісалі дарослы альбом: дэтальна пралічаны, упэўнены, паслядоўны, без залішняй нервовасці.

5. Yegor Zabelov Trio "The Rose Festival" – слухаць

Шматслойна, плынна, прыгожа. Новы склад пашырыў дынамічныя магчымасці і падкрэсліў меладычныя нюансы Забелаўскіх п'ес; вынік атрымаўся амаль манументальны.

6. Shaman Jungle "Amazing" – слухаць

Некранутыя гушчары, празрыстае паветра, фантастычныя істоты. Элементы Shaman Jungle сабраліся ў новы пазл: адценні сталі ярчэйшымі, плынь зацягвае і паглынае.

7. Ulyanica "Вясна" – слухаць

Пяшчотна, тонка, умела. Удалы падыход да беларускай этнікі: меланхалічны альбом у прыглушаным святле, з матэрыялам, дакладна прэпараваным і жыва сыграным.

8. The Glitchhh "Cordyceps" – слухаць

Рух, вайб, гук. Не проста гук – самы тлусты гук года. Разнастайнасць і прадуманасць трэкаў – на вышыні. Рэцэнзаваў бы цяпер – падняў бы ў топ-5.

9. Zero-85 "Turritopsis Nutricula" – слухаць

Каменная глыба, чыгунная сцяна, чорны вір. Глабальная справаздача за ўсе гады жыцця гурта, склееная ў адну структуру і адшліфаваная да бляску. Бліжэйшыя год 16 такіх дыскаў можам не чакаць.

10. Autonomicon "Icarus Messerschmitt" – слухаць

Падсвядомасць ці сон, цемра ці дрыгва, самота ці смерць. Шумны, няскладны і складаны дыск, які можа выклікаць галаўны боль, а можа – катарсіс.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net