О проекте

М.Колесникова: Brutto "Underdog"

 

Внештатный эксперт Маша Колесникова о дебютном альбоме Brutto: "Натуральна, што Міхалок правакуе. Ён адмыслова ставіць слухача ў ступар. Ён адмыслова сумяшчае несумяшчальнае, як дасведчаны гулец і баец. І нібыта на альбоме "Underdog" няма чаго і слухаць, але ўсе пра яго гавораць".

На 12-ты дзень існавання свежаспечаны праект Сяргея Міхалка Brutto выстрэльвае дэбютным альбомам "Underdog" з 12-цю песнямі. У ім каманда спартоўцаў на чале з мастацкім кіраўніком Міхалком дэманструе "новы парадаксальны стайл зносін са светам".

"Парадаксальны стайл" Брыгады рэвалюцыйнага угару і творчага адпору імя Арнэлы Муці прыходзіцца да густу далёка не ўсім прыхільнікам "Ляпісаў". Бо звыклы замагар за сацыяльную справядлівасць, нават прарок, Міхалок раптам адракаецца ад сваіх ранейшых ідэалаў і робіць выклік гапаце, але не той, "што на семках", а гапаце інтэлектуальнай. Дзеля гэтага Міхалок выводзіць на авансцэну далёкіх ад шоў-бізу, але сваіх у спорце Віталя Гуркова, Пецю, Тапара, Лэфта, Бразіла і Антонія. І аддае ім мікрафон. І вось той самы Бразіл, які цісне па 140 ад грудзей, спрабуе пераканаць, што "лучшие друзья мужчины в мире – красивые, надёжные, чугунные гири". І Міхалок кажа, што калі ён пра гэта праспявае, то яму не павераць. А вось Бразілу мусяць паверыць. Ці Гуркову, "шлях якога бачны ў шнарах і ўчынках" і які сто разоў даказваў, што "Наша возьме". Такім чынам Міхалок-правакатар і канцэптуаліст сыходзіць з трыбун у сутарэнні і паказвае жыццё простых хлопцаў, суседзяў па лесвічнай пляцоўцы, якія не ныюць і сузіраюць, а дзейнічаюць.

Натуральна, што Міхалок правакуе. Ён адмыслова ставіць слухача ў ступар. Ён адмыслова сумяшчае несумяшчальнае, як дасведчаны гулец і баец. І нібыта на альбоме "Underdog" няма чаго і слухаць, але ўсе пра яго гавораць. Аўтар глыбокасэнсоўных “Грай” і “Я верю” лёгка рыфмуе мінімалістычнае, практычна агніябартоўскае "Вот летит грач, ты не бей его ногою, бей ногою мяч” і смяецца над тым, як большасць папракае яго за прымітыў і вар’яцтва. Ці не верыць яго “абнуленню”: маўляў, усё гэтае “брута” ёсць пралічаны піяр-ход і закід на новую, маладаследаваную і цёмную аўдыторыю, і ўвогуле, фіговы альбом – ні тэкстаў, ні музыкі.

Ну, музыка тут ні пры чым. Яна амаль такая ж, як была на апошніх альбомах "Ляпісаў". Толькі без дудак. Але з крутымі крычалкамі і рэфрэнамі, якія ўпісваюцца ў памяць падобна піяўкам. І з тонкім, амаль незаўважным ухілам у фолк. А вось панк-рок чыстай вады тут больш заўважны. Ну і хард-кор. Бо "Бразіл – гэта хардкор". А каверы на Andrew W.K. і Duran Duran? Ну, гэта каб паказаць, што людзі з качалкі могуць спяваць па-англійску лепш за многіх пераемнікаў Joy Division і што могуць быць рамантыкамі, а не толькі біць у морду.

"Underdog" трэба разумець так, як атрымліваецца. Тут не трэба спрабаваць дакапацца да схаваных сэнсаў. Бо, магчыма, сэнсаў гэтых увогуле няма. Ці яны на далоні. Проста ў Міхалка новыя сябры. Яны ходзяць у спартзалу і пішуць песні пра сябе і сваіх калег па трэнажорцы. Іх чакаюць на Аўтзаводзе, у Брэсце і Уладзівастоку. А ўсё астатняе – Fuck The Rest!

Оценка: 9 из 10

Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net