О проекте

Osimira: "Мы не распаліся, а існуем у новых умовах"

 

Гурт Osimira нагадаў пра сваё існаваньне вялікім сольным канцэртам у Магілёве. "Мы не разыходзіліся, мы проста існуем у новых умовах", – кажуць музыкі, чарговы раз абвяргаючы чуткі пра распад сваёй каманды. 19 траўня гурт бярэ ўдзел у велізарным фэсьце "Парк Кіеўская Русь" у Кіеве ды рыхтуецца да сольнага канцэрту ў Пецярбургу – цяперашнім горадзе пражываньня свайго лідэра Андруся Палаўчэні.

У Беларусі Osimira не выступалі ад часу фольк-фэсту "Камяніца-2011". З прычыны таго, што музыкі каманды знаходзяцца ў розных гарадах, зьбіраюцца яны сапраўды ня вельмі часта. Пэрыядычна зьяўляюцца чуткі, што каманда прыпыніла сваё існаваньне. І пэрыядычна гэтыя чуткі абвяргаюць самі музыканты. Нядаўна яны далі сольны канцэрт у Магілёве. "Гурт існуе, але ў новых умовах, – кажа бубнач Osimira Аляксей Палаўчэня. – Па-ранейшаму мы граем на буйных фэстах і канцэртах за мяжой. Адзінае, што мы пакінулі для сябе тут – традыцыйны штогадовы канцэрт у родным горадзе. Калі паклічуць у іншыя гарады Беларусі – таксама прыедзем з задавальненьнем". Дарэчы, на магілёўскім канцэрце музыкі прадставілі новую ўдзельніцу сваёй каманды – скрыпачку Мальвіну.

Цяпер музыкі рыхтуюцца да вялікіх выступаў за мяжой. 19 траўня яны бяруць удзел у велізарным фэсьце "Парк Кіеўская Русь" у Кіеве. 11 чэрвеня даюць сольны канцэрт у Пецярбургу – цяперашнім горадзе пражываньня свайго лідэра Андруся Палаўчэні. Працуюць таксама над акустычнай праграмай, якую прадставяць на сваіх найбліжэйшых канцэртах. А канцэртная траса ў гурта на найбліжэйшы час склалася насычаная – Алтай, Тамань, Адэса, Крым, Масква, Піцер, Фінляндыя. Падумваюць музыкі і пра запіс новага альбому, але тое ў доўгатэрміновых плянах і здарыцца не раней за пачатак 2013 году.

Тэкст: "Тузін Гітоў"

Osimira

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net