О проекте

Панк-рок гурт "Ня варта" прадставіў дэбютны альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Панк-рок гурт "Ня варта" з Мазыру прадставіў дэбютны альбом "Трываць". Лідэр каманды Хведар Крокус гэтак прадставіў працу парталу Tuzin.fm: "Наш альбом – гэта заклiк да дзеяньняў! Але гэтыя дзеяньнi не абавязкова палiтычныя".

"У першую чаргу – гэта заклiк абудзiцца, скiнуць прыгнёт шэрых дзен, i рушыць наперад. Займацца прыемнымi i карыснымi справамi. Самаразьвiвацца, як адукацыйна, так i фiзычна. Зьмяні сябе, а сьвет зьменіцца сам!" , – дадае ён.

Альбом "Трываць" уключае ў сябе 11 трэкаў, у тым ліку раней прэзэнтаваную ў выглядзе самотніка на Tuzin.fm песьню "Танцулькі альбо сьмерць" і бадай што галоўны гіт каманды – "Сонца над Бабілёнам", прадстаўленую яшчэ пад ранейшай назвай Alloff. Акрамя аўтарскіх рэчаў у дыск таксама ўключаны кавэр на Ігі Попа ды песьня на верш Рыгора Барадуліна "Ў вянок жалобы У. Караткевічу".

Свой гурт і яго канцэпцыю Хведар прадстаўляе так: "Мы простыя хлопцы. Працуем на заводах, цi дзе яшчэ, цi не працуем увогуле! Нашу творчасьць кожны можа ўспрымаць як пажадае. Але дакладна мы не трымаемся антыгуманных iдэяў! Таксама ня дрочым на ВКЛ, БНР ды iншыя дзяржаўныя ўтварэньнi, якiя iснуюць цi iснавалi на нашай зямлi! Мы сьпяваем на роднай мове, а не на мове акупантаў, якую прымусова насаджалi доўгiя годы".

Жывая прэзэнтацыя альбому "Трываць" прызначаная на 4 красавіка ў менскім бары Shelter. За навінамі каманды можна сачыць у яе афіцыйнай суполцы.

Тэкст: Tuzin.fm

Ня варта

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Реально неинтересная

+1
0
-1

Реально неинтересная музыка... в Мозыре может они номер 1, но только в Мозыре

 

Реально простые хлопцы - без

+1
0
-1

Реально простые хлопцы - без царя, так сказать...

 

Добры панк!

+1
+1
-1

Добры панк!

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net