О проекте

Pavel Ambiont запісаў альбом пра "суадносіны паміж вясковым ды гарадскім" (+слухаць/+спампаваць)

 

На лэйбле Foundamental Network выйшаў новы міні-альбом беларускага электроншчыка Паўла Няхаева (Pavel Ambiont) "Pagan & Urban". Апошнім часам Павел больш увагі надаваў тэхна і свайму лэйблу Force Carriers, але на гэтым рэлізе тэхна няма: ёсць ламаныя рытмы, шмат рэха, флейта, варган і трохі беларускага фолку.

Па словах Паўла, такія трэкі часам здараюцца, калі хочаш зрабіць тэхна, але гукі раптам яднаюцца ў нешта суцэльна іншае. У новым рэлізе аўтар прапануе не толькі паслухаць музыку і патанчыць, але і падумаць пра суадносіны прыроды і культуры, аб супярэчнасцях паміж цыклічным і лінейным часам, паэтычным ды прагматычным, вясковым ды гарадскім.

– Прыметнік "Pagan" тут выкарыстаны ў сваім першасным значэнні, – кажа Павел Няхаеў. – Калісьці лацінскае "paganus" азначала "вясковы, верны састарэлым традыцыям" (як супрацьлегласць гарадскому, цывілізаванаму ды ваяўнічаму "urbanus") і толькі потым набыла вузкарэлігійны сэнс. Але альбом не пра спрэчкі язычніцтва з хрысціянствам, а пра супярэчнасці паміж традыцыйным міфалагічным ладам і механістычнай адчужанасцю горада. Гэта музыка гараджаніна, чыя душа знітаваная з роднай вёскай.

У рэліз увайшлі сем трэкаў. Цэнтрам усяго рэлізу з’яўляецца кампазіцыя "Siera Ziaziula" – старажытная беларуская балада пра дзяўчыну, што стала шэрай зязюляй, каб таемна наведаць родную хату. У гэтым трэку гучыць голас Марыі Нябеснай, бабулі Паўла, якая жыве ў вёсцы Добрая Горацкага раёну.

Праз некалькі тыдняў выйдзе EP з рэміксамі на "Pagan & Urban" ад беларускіх музыкаў і не толькі. 28 чэрвеня Паўла Няхаева можна паслухаць на вечарыне ў бары Shelter, дзе ён прадставіць 2 тэхнасэты абодвух сваіх праектаў (Pavel Ambiont і Nieviadomy Artyst).

Паслухаць і спампаваць на сайце лэйбла Foundamental.net

Тэкст: Ultra-Music

Ambiont Pavel

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net