Гурт "Спрат" запісаў новы EP "Спрат’UP". Музыкі задумалі прадставіць сваю працу цягам усяго працоўнага тыдня – па песеньцы на дзень. У іх новы рэліз увайшло як раз пяць абсалютна сьвежых трэкаў.
Берасьцейскаму гурту "Спрат" наогул даспадобы выдаваць свае песьні невялікімі порцыямі. Музыкі ўжо маюць у дыскаграфіі інтэрнэт-сынгл "180", прысьвечаны Ларысе Геніюш і Ўладзімеру Караткевічу, міні-альбом "На плынях вясны" і адзіны паўнавартасны альбом "Не чакай". "Фармат міні-альбому для нас стаў дакладнай і зручнай формай музычнага выказваньня. Па-першае, з пункту гледжаньня мэтанакіраванага, ляканічнага падыходу, бязь нечага лішняга і прыцягнутага. Па-другое, такая форма мае значную гнуткасьць у суадносінах якасьць-тэрміновасьць", – кажа лідэр каманды Зьміцер Сянько, які цяпер часова знаходзіцца за акіянам. Пра свае прыгоды ў краіне Чавэса ён ня так даўно распавёў Tuzin.fm.
Музыкі ня раяць слухаць іх новую працу наскокам. Яны кажуць, што найлепш пачынаць кожны працоўны дзень з праслухоўваньня іх песьні. Менавіта з гэтай прычыны прэзэнтацыю свайго сынглу яны вырашылі расьцягнуць на цэлы тыдзень. "Нам бачыцца, што кожная зь пяці нашых песень сымбалізуе пачатак чарговага дня, які мае прынесьці новыя ўражаньні і адчуваньні". "Спратаўцы" сьцьвярджаюць, што істотна перадумалі сваё ранейшае гучаньне, пакінуўшы праўда неад’емнае – шчырасьць. Але свой стыль па-ранейшаму дакладна яны вызначаць не бяруцца. Гурт "Спрат" існуе з 2006 году ў Берасьці. За гэты час браў удзел у шэрагу фэстываляў і жывых праектах, у тым ліку "Адборышча", "Рок-кола", "Жывы Тузін".
Песні EP з'яўляюцца на афіцыйным сайце www.sprat.name.
Тэкст: www.sprat.name
Комментарии
Группа местного масштаба, к
Группа местного масштаба, к сожалению.