О проекте

Re1ikt афіцыйна выдалі DVD і перавыдалі альбом

 

У гурта Re1ikt з’явіўся афіцыйна выдадзены канцэртны DVD з прэзентацыі альбома "Рэкі прабілі лёд", якая праходзіла ў мінулым годзе ў сталічным Re:Public. 15 лістапада музыкі адзначаць гэта вялікім сольным канцэртам у тым жа клубе – ён стане своеасаблівым падвядзеннем вынікаў гадавой працы гурта.

Дыск пад назвай "Kryhachod" музыкі выдавалі і раней, але самастойна і невялікім накладам, які вельмі хутка разышоўся. Таму, калі ўзнікла неабходнасць перавыдання альбома, бо за год каля 500 асобнікаў папярэдняга выдання цалкам раскупілі. Было вырашана афіцыйна выдаць і відэа.

"За гэты час было шмат чаго зроблена, – распавядае бубнач і лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. – Мы ўдзельнічалі ў шматлікіх фестывалях у Польшчы, таксама ў нас быў "Будзьма-тур" па Беларусі, цяпер плануем зрабіць яшчэ і другую частку, удзельнічалі ў беларускіх фэстах, такіх буйных, як "Камяніца"… І вось цяпер разумеем, што ўжо трэба запісваць новы матэрыял і рыхтавацца да новага альбому. Таму і вырашылі падвесці нейкую пэўную рысачку пад зробленым".

Дарэчы, гэта будзе першы вялікі сольнік гурта з часу прэзентацыі альбома. Падчас канцэрту музыкі выканаюць акустычную і электрычную праграмы. Абяцаюць сюрпрызы і запрошаных музыкаў, але самае галоўнае, напэўна, тое, што пошукі вакаліста, якія цягнуліся амаль год, нарэшце скончаныя. Былы голас каманды Уладзімір Казлоў зноў у складзе Re1ikt.

"Мы ведаем, што жыццё такая складаная рэч, што-заўгодна можа адбыцца. Але тая атмасфера, якая цяпер ёсць у калектыве, яна вельмі сяброўская, добрая, станоўчая і працоўная – разважае лідар гурта пра тое, ці назаўсёды вярнуўся Вова. – Проста, напэўна, нам быў патрэбны нейкі перапынак, мы яго зрабілі і зразумелі, што хочам граць і спяваць разам".

Канцэртнік "Kryhachod", як і перавыданне альбома "Рэкі прабілі лёд", хутка з’явяцца ў музычных крамах. Таксама дыскі можна будзе набыць 15 лістапада на сольным канцэрце Re1ikt у клубе Re:Public, які, між іншым, будзе абсалютна бясплатным.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

Re1ikt

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net