О проекте

Re1ikt вярнуў былога вакаліста (+відэа)

 

Музыкі радыя абвясціць, што ў склад Re1ikt праз 10 месяцаў адсутнасці вяртаецца Уладзімір Казлоў, з якім былі запісаныя ўсе альбомы калектыву.

"Вельмі важна адыйсці ў бок для таго, каб правільна ацаніць тое, што адбываецца. Каб не бачыць сітуацыю скажонай, каб самому не быць аднабокім, – каментуе Уладзімір Казлоў. – Некалькі пунктаў гледжання даюць аб’ёмнае адлюстраванне, мнагамернае. Як пяецца, "лёгкія дарогі не трымаюць след". Гэта так. Таму падарожжа працягваецца. Далучайцеся! З нецярпеннем чакаю сустрэчы на канцэрце ў Мінску 21 жніўня".

Нагадаем, што калектыў застаўся без франтмэна неўзабаве пасля прэзентацыі альбома "Рэкі прабілі лёд" мінулай восенню. Ніякіх каментароў ад Уладзіміра Казлова адносна прычынаў сыходу не было.

Нядаўна гурт Re1ikt выдаў і прэзентаваў другі канцертны DVD "Крыгаход", а таксама выступіў на буйных оўпэн-эйрах: "Halfway Festival" (Беласток) і "Наш Грунвальд" (Дудуткі) з запрошаным вакалістам Сяргеем Долгушавым.

Лідар Re1ikt Аляксандр Дземідзенка дзеліцца планамі калектыву: "За час адсутнасці Уладзімера мы не спынялі граць, запісалі альбом для сайд-праекта Re123+, падрыхтавалі выдатную інструментальную праграму і новую песню Re1ikt, якую вы хутка пачуеце. Мы зразумелі, што музыка – гэта наша агульнае дзіця і пакідаць яго было б роўна бацькоўскай здрадзе".

Re1ikt вяртаецца да актыўнай канцэртнай дзейнасці. Першы сольны канцэрт у адноўленым складзе гурт адыграе 21 жніўня ў клубе "Графіці".

Re1ikt

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net