Стылістыку свайго дэбютнага альбому Міхась Дуброўка вызначае як рэп-рок. Праца над альбомам вялася на сталічных студыях R2 records, DeluXe Records і 3R records. Над музычнай часткай працавалі Сяргей Чэрнік, Максім Наско і Андрэй Кузьняцоў. Усе тэксты належаць аўтарству Міхася, альбом цалкам беларускамоўны.
"Зьмест маёй працы мае маральна-філязофскі пасыл, таму матэрыял будзе даспадобы людзям, што цэняць перадусім у песьні сэнс. Гэта толькі пачатак творчага жыцьця, і можна быць упэўненым у тым, што будзе працяг", – заявіў аўтар у камэнтары для Tuzin.fm.
На самой справе выканаўцу завуць Алег Дзьмітрэнка. Ён працуе ў Менску электрыкам. Рэпам займаецца каля 10 гадоў, уваходзіў у культавую суполку Minsk Underground Skool (M.U.Skool), зь якой выйшлі Макс Корж, Zeman, PANaNieba, Вожык, працаваў тады пад імём Mc Condor. Пяць гадоў таму запачаткаваў беларускамоўны праект і атрымаў блаславеньне ад манаха Іанна з Жыровічаў, вядомага таксама як паэт Зьніч. У манастыр музыка зьвярнуўся ў пэрыяд творчага крызісу і акрыяў, зьмяніўшы сваё сьветаўспрыманьне.
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
Первая песня хорошая.
Первая песня хорошая. Остальное не понравилось