О проекте

Рок-гурт Sumarok выдаў дэбютны альбом (+спампаваць)

 

Полацкі рок-гурт Sumarok выдаў дэбютны альбом "Мінор". Калектыў існуе з 2009 года, раней ён быў вядомы пад назвай "Горад N". Гэты альбом – першы паўнавартасны рэліз гурта. "Квінтэсэнцыя работы, зробленай намі амаль за 6 год, – тлумачыць лідар гурта Ігар Палынскі.

У альбом, які быў запісаны ў хатніх умовах, увайшлі песні на беларускай і рускай мовах, напісаныя Ігарам Палынскім, а таксама песні на вершы яго бацькі Алеся Палынскага, паэта Алеся Аркуша і нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага. Прысутнічае і кавер на гурт "Ночные снайперы"

"Не ўсё атрымалася так, як мы планавалі, – прызнаюцца музыкі, – але гэта сур’ёзны рубеж, да якога мы падыйшлі. У любым выпадку, цяпер ужо ёсць ад чаго адштурхоўвацца, ёсць асэнсаванне, над якімі памылкамі трэба працаваць далей".

Паслухаць і спампаваць альбом можна на сайце гурта, а таксама ў суполцы "ВКонтакте". Пры жаданні атрымаць CD-версію альбома варта звярнуцца да музыкаў гурта.

Тэкст: паводле Ximik.info

Sumarok

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Многообещающий вокал, а так

+1
0
-1

Многообещающий вокал, а так весьма посредственно

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net