О проекте

Сяргей Балахонаў запісаў з’едлівы альбом (+аўдыё)

 

Гомельскі музыка і пісьменнік Сяргей Балахонаў прэзентаваў новы альбом "Спірт і жоўць распятага Тэзэя" – чарговы плён музычных эксперыментаў у стылі ambient і neofolk. У альбоме таксама можна сустрэчць элементы witch house, apocalyptic folk і dark cabaret. Сам аўтар жартам прапануе называць рэчышча, у якім ён працуе, dark neoskomorokh folk.

– Калі руйнуецца каханне, а вастрыня болю і тугі спакваля, але не дарэшты, згасае, паўстае п’янкая знішчальная з’едлівасць, – адзначае Сяргей Балахонаў. – Менавіта такой з’едлівасцю напоўнены гэты альбом. У розных трэках яна набывае розныя абліччы. Гэта і барочная бравурнасць ("На Марсе няма жыцця"), і пакепліванне з рамантызацыі зомбі-апакаліпсісу ("Цяпло вашых целаў"), і дасціпная правакацыя пра бамбёжку Чарнаморскага ўзбярэжжа кіндар-сюрпрызамі ("Я разбамбіў Адэсу").

Усяго ў альбом увайшло 14 трэкаў, уключна з двума бонусамі. Альбом утрымлівае мноства галасоў і гукаў. Апрача аўтарскага голасу, ў трэках можна пачуць галасы валанцёраў, які пажадалі застацца невядомымі, галасы з архіўных запісаў і спрадукаваныя маўленчымі сінтэзатарамі.

– Што да гукаў, то ў альбоме іх цэлая куламеса: ад рэвальверных стрэлаў і рову бензапілаў да плёскату спірту і шчаўчкоў сігналу аб прыходзе паведамлення з сацыяльнае сеткі "УКантакце". Я спадзяюся, што чаго-чаго, а атмасфернасці ў альбоме дастаткова, – дадае Сяргей Балахонаў.

У моўным плане альбом пераважна беларускамоўны, але таксама выкарыстоўваюцца элементы рускай, англійскай, нямецкай, украінскай моваў і нават іўрыту.

Спампаваць альбом можна на сайце Rusfolder.com.

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

если буду в дальнейшем

+1
0
-1

если буду в дальнейшем заниматься музыкой, то скорее всего именно вот такой, когда не нужно замарачиваться на записи инмтрументов. Что-то есть в этой музыке... думаю, что зацепило именно редкость. Песня про стабильность - особенно

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net