О проекте

Сяргей Філімонаў: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2014 год (+аўдыё)

 

Пазаштатны эксперт і сябра вялікага журы. У 1990-1995 гадах пісаў пра замежную культуру для газеты "Вечерний Минск" і іншых выданняў. З 1992 – аўтар і вядучы праграмы "Відзьмо-невідзьмо", якая выходзіла на БТ (да 2002), пасля на СТВ (да 2011), а зараз на "БелСаце" (з 2012).

Летась на музычных беларускіх прасторах было шмат усяго: аматары больш-менш моднага скажуць, што асноўныя героі: The Toobes, ЛСП ды Earworm, аматары фолькавага скажуць пра асноўнасць К "Унисон", Vuraj "Раёк" ды Portmone "Thou", аматары нацыянальнай ідэі – пра значнасць запісаў Dzieciuki, "Ляпісаў" і Вольскага, аматары "чыстага мастацтва" скажуць нешта сваё і гэтак далей...

Я спрабаваў абстрагіравацца, калі слухаў. Не ўлічваць стылістыку, якая мне бліжэй ці далей, але слухаць вушамі старога немаўляці (які, з аднаго боку, з досведам, з іншага – са спробай здзівіцца.) Ну і сэнс тэкстаў, змест, для мяне гэтаксама значны).

У мяне атрымаўся тузін, але згодна з правіламі Experty.by мусіць быць топ-10. Таму асобна адзначу "Мутнае вока" з альбомам "Дзень незалежнасці" – шчыльна, моцна, рокава, асэнсавана. А таксама Port Mone "Thou" – тонка, інтрыгуе. Акардыён, эксперымент… Запіс нібы з кружэлкі знакамітага лэйбла ECM!

1. Лявон Вольскі "Грамадазнаўства" – слухаць

Апасля першага праслухоўвання пастанавіў для сябе: гэты альбом Лявона нібы энцыклапедыя розных панкаўскіх ды прота-панкаўскіх знаходак ды стыляў. Я спытаў яго пры сустрэчы пра гэта. Ён адказаў, што такой канкрэтнай мэты не было, але працаваў з моцна таленавітым прадзюсарам. Згодны. Прадакшн – супер! І сэнс. І змест! І дарослы драйв! І нацыянальны кантэкст! У гэтым альбоме ёсць усё, каб слухаць яго неаднойчы.

2. The Toobes "Road To The Big Time" – слухаць

Безумоўны найлепшы беларускі альбом 2014 у міжнародным (!) кантэксце . Нават забываешся, што запіс зроблены хлопцамі з Беларусі. Юнацкі драйв саступіў месца досведу.

3. Tonqiхod "Прадмова" – слухаць

Шматабяцальны дэбют, арт-рок, класічны прагрэсіўны рок, сімбіёз ранняга Genesis і Gentle Giant. Лёгкі сплаў, які зачароўвае, музыка-вандроўка... Выдатныя імправізацыі, тым ня меней, як на мяне, пэўны недахоп "малых форм", якія ёсць неад'емнай часткай заяўленай стылістыкі. Маю на ўвазе гітовыя мелодыі, кранальныя баладкі, салодкія і запаляльныя фрагменты, мэта якіх абуджаць і запаляць слухачоў.

4. ЛСП "Виселицца!" – слухаць

ЛСП за год выдаў два альбомы, якія выдатна стасуюцца адно з адным. Сказаў бы – двайнік. "ЁП" – сыраваты, шчырыя наіўныя тэксты, супер! "Виселицца!" – яшчэ больш сугучны таму, што цяпер модна ў сучасным, напрыклад, брытанскім асяроддзі! Нельга раіць тым, хто палохаецца мацерных словаў. :)

5. .K "УніСон" – слухаць

Містычна, псіхадэлічна, вандроўка ў астрале!!! Мая асаблівая ўвага, слухаў адразу другі раз.

6. Akute "Рэальнасць і сны" – слухаць

Спроба нашых быць не горш за сусветны поп-рок, брыт-поп і г.д. Шэраг сумных кампазіцый, але і шэраг выдатных гітовых!

7. Ляпис Трубецкой "Матрёшка" – слухаць

Ніколі не быў фэнам гурта. Акром гітоў кшталту "Не быць скотам", "Я верю", "Грай"... Але гэты альбом, мяркую, пэўная вяршыня.

8. Vuraj "Rajok" – слухаць

Фольк-мадэрн. Як на мяне (а я ўсё ж такі фольк-рок аматар), проста выдатны альбом!

9. Earworm "Amber" – слухаць

Экперыментальна. І адна з маіх улюбёных адзнак – музыка-вандроўка! Спантанныя сюрпрызы падчас праслухоўвання!

10. Dzieciuki "Гарадзенскі гармідар" – слухаць

Бліжэйшы стылёвы сваяк – паб-панк. Асэнсавана і патрыятычна з беларускага пункту гледжання!

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net