Фолк-метал гурт TerraKod выклаў у інтэрнэце экранізацыю песні "Мята". Псіхадэлічнае відэа зроблена на аснове канцэртных фота розных гадоў і візуальнага шэрагу, які складаецца з здымкаў героя песні Эрнэста Хемінгуэя, махіта і Кубы.
Праца над дэбютным паўнафарматным альбомам TerraKod знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. Акрамя цалкам абноўленага відэашэрагу, які стаў нязменнай часткай жывых выступаў, і будзе песня за песняй з’яўляцца ў інтэрнэце, гурт плануе зняць у яго падтрымку і паўнавартасны кліп.
– У альбоме прагучаць розныя мовы. Акрамя роднай можна будзе пачуць украінскую, польскую і нават латышскую, – распавядае вакаліст гурта Байсан. – Зараз дапісваюцца два латышскіх куплета для рэфлексіі на народную песню "Migla migla, rasa rasa". Не, гэта не будзе каверам, як і ўвесь альбом – гэта лірычная эклектыка на глебе народнай мудрасці. Альбом нараджаецца мультыкультурным, што для беларусаў свету ёсці нармальнай з’явай.
Бліжэйшы выступ TerraKod адбудзецца 25 ліпеня ў польскім горадзе Раскоша.
Тэкст: Ultra-Music