О проекте

У ЗША выдадзены альбом Аляксея Кустава, запісаны 17 год таму (+слухаць)

 

Алекс Кустаў – беларускі электроншчык і бас-гітарыст, пік актыўнасьці якога прыйшоўся на другую палову 90-х і пачатак 00-х. Рэліз "Dissenter" выдаў лэйбл CLCX Records, які палічыў трэкі беларускага музыкі цікавымі і актуальнымі. Альбом можна лічыць клясыкаю беларускай электроннай музыкі.

"Я яго запісаў за тры тыдні 17 год таму, а прапанова зрабіць яго рэліз сыходзіла ад выдаўцоў з Каліфорніі, якія сказалі, што слухаюць гэты матэрыял самі і ім вельмі падабаецца. Для мяне гэта вельмі каштоўная праца, бо нехта чуе ў гэтых сугуччах ды рытмах прыгажосьць", – сказаў Аляксей Кустаў парталу Tuzin.fm. Пазытыўныя водгукі займелі таксама зусім новыя трэкі Аляксея, так што не выключана, што на гэтым лэйбле хутка пабачыць сьвет і зусім новы альбом выканаўцы зь Беларусі.

Аляксей Кустаў паходзіць з Полацку, дзе і пачынаў музычную кар’еру ў 1992 годзе ў складзе гурта "Колледж А". У сярэдзіне 90-х ён зьвярнуўся да электронных сродкаў выкананьня і запісу музыкі і стаў заўважнай фігурай у айчынным андэграўндзе. У 1998 годзе быў адзначаны газэтай "Няміга" у ліку найлепшых музычных праектаў году, у 2000 атрымаў Гран-Пры фэстывалю электроннай музыкі "Кібэрпанк". Як бас-гітарыст граў у гурце "Любовь и спорт" і браў удзел у запісе альбома гурта Indra. Аляксей аўтар шасьці выдадзеных і больш за дзясятка нявыдадзеных альбомаў электроннай музыкі з накіраванасьцю ад эмбіенту да паўэр-рытмік-нойзу.

Набыць альбом можна на Bandcamp.

Тэкст: Tuzin.fm

Alex Coostoff

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net