Внештатный эксперт Илья Малиновский об альбоме гродненского проекта ".К": "Вельмі ўражвае і запамінаецца вакал Яўгена. Гэта такая мешаніна хрыпаў, эмацыйнасці, крыку, а праз секунду спакою, медытацыі і шаманства".
Альбом калектыву ".К" "УніСон" – незвычайная з’ява для беларускай сцэны, хоць і не новая на постсавецкай прасторы. Яўген Кучмэйна выконвае аўтарскія песні пад гітару, але гэта не пакідае нават намёку на бардаўскаю песню. Адна гітара і рэдкія эфекты гучаць настолькі тлуста і паўнавартасна, што, падаецца, дадай хоць адзін іншы інструмент у запіс, і трэкі будуць беззваротна сапсаваныя.
Вельмі ўражвае і запамінаецца вакал Яўгена. Гэта такая мешаніна хрыпаў, эмацыйнасці, крыку, а праз секунду спакою, медытацыі і шаманства. Адзіны момант, які адмоўна ўплывае на праслухоўванне альбома, – моцнае падабенства манеры выканання ды вакальнай падачы на Аляксандра Васільева ("Сплин"). Што праўда, сапраўды моцна гэта заўважна толькі ў некаторых трэках.
У той жа час, дыск "УніСон" вельмі нагадвае сольныя працы Леаніда Фёдарава і Уладзіміра Волкава. Не хапае хіба толькі таго музычнага і імправізацыйнага досведу, які маюць музыкі "Аукцыона". Але інтанацыі, багацце мелодый, рытміка… Да прыкладу, трэк "Анёлам гімн" цалкам маглі б выконваць і ўласна самі "аукцыёншчыкі", нягледзячы нават не беларускую мову, якая, дарэчы, вельмі арганічна ўпісваецца ў стылістыку. Пры гэтым казаць пра плагіят ці капіяванне не даводзіцца. ".К" ўсё ж гучыць па-свойму: больш жорстка і проста, што, на мой погляд, хутчэй, станоўчы паказчык для масавага ўспрыняцця.
11 трэкаў дыска "УніСон" ствараюць адну агульную мантру-шаманскі-нагавор. Паўзы паміж песнямі нібы не існуюць, ты ловіш толькі змены настрою ды энергетыкі. Нават калі дыск ідзе на паўтор, адчування, што гэта ўжо дзесьці чуў, не з’яўляецца. Вельмі шчырая і вельмі нечаканая праца, якая выклікае жаданне паслухаць выканаўцу на жыва. Калі харызма Яўгена так перадаецца праз запіс, то што ж будзе на канцэрце? Хацелася б спраўдзіць!
Оценка: 8 из 10
Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София, Республика Болгария (так случайно получилось!). С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями.