Маша Колесникова о новом альбоме "Без Билета" для "Еврорадио": "У музычным плане "Без Білета" зрабіліся таксама больш простымі, мілымі, меладычнымі, папулярнымі і зразумелымі. Яны не сталі ні горшымі, ні лепшымі. Проста іншымі. Проста ў гурта, што цешыць, нармальным чынам адбываецца працэс развіцця".
Нарэшце свету заззяла чаканая "Звезда" ад "Без Білета". Для яе з’яўлення гурт мусіў на пэўны час знікнуць з музычных даляглядаў, а Віталь Артыст – затачыцца ва ўласнай студыі, засяродзіцца на новых ідэях і не даваць інтэрв’ю. Альбом "Звезда" традыцыйна стаў любімым для Віталіка: новы! Выкананы ён ва ўласным стылі "Без Білета" smart pop, што азначае "разумная і прыгожая папулярная музыка" ці проста – дыска, але, безумоўна, разумнае і прыгожае.
За свае 12 гадоў "Без Білета" амаль ніколі не стаялі на месцы: Віталік тусаваў не толькі музыкаў, але і музыку. У выніку гурт закрануў і народную песню, і стаў аўтарам незалежнага гімна сучаснай Беларусі "Мая краіна – Беларусь", і прайшоўся па суме ў духу Radiohead, і стварыў сваё "Кіно". Аднак апошнія два гады Віталік стаў выглядаць цалкам прасвятлённым. І музыка яго практычна пазбавілася інды-дзебраў. На іх месца прыйшлі танцавальныя рытмы, пазітыўныя вібрацыі і прыпевы кшталту "О-о, Афрыка-у-а". Праўда, з альбомам "Звезда" "Без Білета" на чале з Віталём Артыстам рушылі яшчэ далей.
Гітарныя рыфы замянілі лёгкія гукі і мелодыі сінтэзатараў. Музыка стала яшчэ больш рытмічнай, дынамічнай, празрыстай, адсюль і сонечнай. Калі ў мінулым альбоме "Африка" мы сумна малявалі сабе карцінкі цёплых краін, "аранжавых берагоў" і вечаровых фіест, то дзякуючы "Звезде", мы адчуваем сябе сапраўдным касмапалітамі. Людзьмі свету і сябрамі Юрыя Гагарына. Праўда, незалежна ад дэнсавых і, пераважна, мажорных настрояў, Віталік прымушае нас задумацца пра тое, чаму "вечно живые молча курят в Раю", зразумець, што "то, что тебе нужней, то и произойдёт" і чаму не варта "быть как все". Калі музычная тканіна "Без Білета" стала больш павуцінневай, лёгкай і рытмічнай, то змест песень паглыбеў. Нягледзячы на "Байконур 66", Рыа, каньёны, варон і зямлян. Віталь нарэшце перастаў мудрыць і навучыўся выказваць свае думкі проста.
У музычным плане "Без Білета" зрабіліся таксама больш простымі, мілымі, меладычнымі, папулярнымі і зразумелымі. Яны не сталі ні горшымі, ні лепшымі. Проста іншымі. Проста ў гурта, што цешыць, нармальным чынам адбываецца працэс развіцця. Віталь блізкі да модных тэндэнцый. Аднак пры гэтым трымае марку і ідзе выключна сваім шляхам. Я веру ў "Звезду" Віталя Артыста і "Без Білета".
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.
Комментарии
нармальным чынам адбываецца працэс развіцця
бывает прогресс, а случается и регресс...