Маша Колесникова об акустическом альбоме группы "Дай Дарогу!" в рецензии для "Еврорадио": "...Дух "Дай Дарогу!" тут жыве і квітнее, а яскравасць персоны Стыльскага і ў дадзеным выпадку песеннасць, недзе шчымлівасць і саплівасць звернуць на сябе ўвагу не толькі адданых панкаў, але і не адданых".
Акустыка рок-гурту патрэбна па некалькіх прычынах. Па-першае, спыніцца, выдахнуць, супакоіцца і перагледзець сваю творчасць. Па-другое, запоўніць непрыемную паўзу, якая зацягнулася ў сувязі з рознымі недарэчнасцямі. Па-трэцяе, даць магчымасць лідару прадэманстраваць свае нераскрытыя здольнасці, і, па-чацвёртае, ад няма чаго рабіць.
Галоўным атрыбутам такіх дыскаў з’яўляецца акустычная гітара, пераборы і біт, якія накіраваныя на якаснае і ідэйнае пераўтварэнне электрычнага твора. Вядома, гітару можа замяніць любы акустычны інструмент – акардыён, кларнет ці домра, аднак гітарнае мысленне большасці беларускіх рок-музыкаў не дапускае падобных думак. У выніку пераасэнсаванне тых ці іншых твораў адбываецца аднабакова і бедна, а творы зачастую не набываюць, а наадварот губляюць разынку ў новай версіі.
Адна з найбольш ураўнаважаных панк-рок-каманд "Дай Дорогу!" таксама рызыкнула і прадставіла сваё лірычнае адступленне. Калі ўлічыць, што акустычны альбом "Боли нет!" амаль цалкам запісаны лідарам гурта Юрам Стыльскім, а мінулы дыск гурта выйшаў 2.5 гады таму, дык адразу робіцца зразумелым яго сэнс.
Франтмэн паўстаў у вобразе душэўнага героя, які не перастае змагацца за месца пад сонцам, агаляючы хібы навакольнага свету. Зрэшты, дух "Дай Дарогу!" тут жыве і квітнее, а яскравасць персоны Стыльскага і ў дадзеным выпадку песеннасць, недзе шчымлівасць і саплівасць звернуць на сябе ўвагу не толькі адданых панкаў, але і не адданых. Дарэчы, вакал Стыльскага і манера біцця па струнах настолькі нагадвае Лёшу Стокса, што часам падаецца, што "Стоксы" памянялі арыенціры. Было б весела.
Некаторыя старыя песні ў новай вопратцы ("ДСПГ") выглядаюць блякла, у параўнанні з арыгіналам, іншыя ж ("Есть основание"), наадварот, пераўтвараюцца ў танцавальныя творы для дыскатэк. Новыя песні кшталту "В синих сандалях" ці "Чёрный дракон" вабяць няпанкаўскім пачаткам і тым самым кампенсуюць беднаватасць у аранжыроўках. Ну, а падзеяй альбома стала яго загалоўная песня ў бонусна-дуэтным варыянце з Сяргеем Міхалком, якая нагадала пра Міхалка-змагара і чарговы раз прывяла да думкі, што спяваць дуэтам у лідара "Ляпісаў" "на раду напісана".
Але пры ўсіх пазітыўных момантах у межах творчасці "Дай Дарогу!" гэты альбом успрымаецца выключна прахадным, ды і наўрад ці музыкі гурта мяркуюць па-іншаму.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором , автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.