О проекте

Внештатный эксперт Н.Кудрейко: Вожык "У віры падзей"

 

Надежда Кудрейко о дебютном альбоме рэппера Вожыка: "Калі няма музыкі, няма голасу, няма пачуцця рытму – застаецца ўдумвацца ў словы, бо гэта кшталту рэп. І тут быццам маленькія дзеткі, што паслухалі дарослых зорак, і не разумеючы глыбокага сэнсу, перанялі толькі самае павярхоўнае, бліскучае і фармальнае".

"МА-МА МЫ-ЛА РА-МУ, а Волга впадает в Каспийское море. Мяне ўсё задзяўбло – а мы лепшыя ў краіне, прыязджай у Слонім на бомж-быдла-паці – чем дальше от Могилёва, тем тёлки некрасивее" – вось так трыма радкамі можна перадаць амаль увесь змест альбома Вожыка. Вы нічога не зразумелі? І на бомж-быдла-паці не хочаце? Я вас супакою – няма ніякіх бамжоў, наконт быдла можна паспрачацца, аднак сэнс насамрэч тут знайсці складана. Можна спытаць – а хіба шмат сэнсу ў якіх эстрадных песеньках? Як ні дзіўна – у іх сэнсу, хаця б проста логікі (крый Божа, не паэзіі!) – знайсці можна болей. Тут жа ў большасці трэкаў узнікаюць пытанні. Дзеля чаго ўсе гэтыя словы, якія нават у адным сказе, у адным двухрадкоўі не суадносяцца між сабою, не тое што ў цэлым трэку? ("Ты можаш паліць шмаль, біць шкло, піць гарэлку – ніхто і не казаў, што тут будзе ўсё чыста", "Ты не мая гаспадыня, а я не твой жабрак", і г.д., і г.д.) На выхадзе кожнай песні застаешся ў недаўменні, хочацца спытацца – і што? Ну, "Волга впадает в Каспийское море"(карыстаюся параўнаннем ngoro), і што? (Пакуль я выключаю некалькі не самых благіх тэкстаў, пра якія пагаворым асобна).

Калі няма музыкі, няма голасу, няма пачуцця рытму – застаецца ўдумвацца ў словы, бо гэта кшталту рэп. І тут быццам маленькія дзеткі, што паслухалі дарослых зорак, і не разумеючы глыбокага сэнсу, перанялі толькі самае павярхоўнае, бліскучае і фармальнае. Па-першае, панты – "доўга рабілі – каб доўга слухалі; мае словы – зброя, эээ...; Браты, чЮеце гром гарматы, Realize і Вожык ведаюць, што вам трэба; Беларусь нас любіць, эээ...(гук са страўніка)". Па-другое – незадаволены, быццам агрэсіўны тон, а зразумець ніякай магчымасці – чым артыст незадаволены і чаго ж ён хоча. Ну хіба што ў адной песні прыпеў зразумелы – "Ты мяне задзяўбала, таму што паўсюдна лезеш у мае справы". Па-трэцяе, канешне ж, неабходна нешта пра свабоду – дадалі некалькі выпадковых словаў, трэба і нешта нецэнзурнае – ёсць два ці тры мацюкі не да месца. З музычкай у век камп’ютарных тэхналогій якія праблемы? Па схеме некалькі фартэпіянных пасажаў, стандартных рытмаў, штосьці з інтэрнэта – і адчуванне, што ўсё гэта ўжо неаднойчы было.

І яшчэ – так званая чытка самога Вожыка, які, відавочна, з рытмам не недта сябруе, і галасавыя звязкі якога відавочна не змыкаюцца – а пяць жа гадоў рабілі альбом (як сказана ў першым трэку!), можна было б паклапаціцца пра голас і навучыцца трапляць за рытмам? Ёсць папулярныя рэперы з фефектамі фікцыі, з адметным гаварком – але яны з гэтага робяць фішку, і іх фефекты не перашкаджаюць разумець словы, бо голас пастаўлены. У дадзеным выпадку паўтаруся – за пяць гадоў працы над альбомам можна было б выканаць вось гэтае самае мінімальнае прафесійнае патрабаванне, зрабіць такую мінімальную ласку слухачам – перш, чым пачынаць спяваць публічна, дастаць голас? Бо можна абмяркоўваць, як мастаку ўдаўся ці не ўдаўся які малюнак, але тое, што мастак хоць бы не павінны быць сляпым – не даводзіцца. Так і з любым чалавекам, што выходзіць да мікрафона. Асабліва гэта рэжа слых, калі Вожык у адным трэку прамаўляе з іншымі артыстамі, на іх фоне хібы робяцца яшчэ больш заўважнымі.

Замілоўвацца тым, што беларуская мова (хоць я схільна гэтым замілоўвацца), што рэпер Вожык не са сталіцы, а з райцэнтра – не буду, бо да творчасці гэта не мае ніякага дачынення. Выклікае здзіўленне вялікая колькасць дуэтных прац – не толькі выкананых сумесна, але і напісаных гэтак жа сумесна. Вось у гэтым, магчыма, і крыецца праблема. Магчыма, сам Вожык – лірык, а вымушаны быў цягнуцца да стылістыкі іншых артыстаў. Некалькі песень, змешчаных у канцы альбома – калі ты ўжо раззлаваны пачутымі перад гэтым 10-ю трэкамі – карціну трохі змягчаюць ("Вераніка", "Табе", "Мы любім танга", "Не пішы мне болей"). І хоць тэмбр голасу і прамаўленне ўсё роўна асабіста мяне раздражняюць, і жаночы вакал "не з той оперы", калі паспрабаваць успрыняць там толькі тэкст, быццам бы ён напісаны на паперы, то атрымліваецца, што неяк і няблага словы складваюцца ў радкі, і сэнс там нейкі ёсць – калі без пантоў, без змагарства, без мата, без смешных ціпарэперскіх стогнаў. То, можа, і заняцца толькі гэтым? Адкінуць у бок усе стэрэатыпы рэпа, і рабіць тое, што атрымліваецца – рэп гэта ці не рэп. А можа, пачаць вершы пісаць, а не спяваць? Пазбавіцца ад моўных памылак, пачытаць сапраўдных беларускіх паэтаў – і ў добры шлях?

Оценка: 4 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПРОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.

Об авторе:

Журналист, работает на Белорусском радио. Родилась и живет в Минске. Дипломированный математик и филолог. В прошлом автор передач о рок-музыке "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Тры акорды" и т.д. Много лет была автором передачи об авторской песне "Моя музыка", а также организатором и ведущей фестивалей "Травеньскія вечары аўтарскай песьні".

хип-хоп
Deech, Вожык

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

опять 25

+1
0
-1

А по-моему куда более талантливо чем например хвалёные IQ-48.
Откуда столько негатива в отзыве? Какая-то прямо личная неприязнь сквозит. Нормальный же смешной DIY, в РБ такое не каждый день случается.
Смысла глубинного? "Паэзии"? Поэзия это, извините, Пушкин и Некрасов, а на них рэп не читают.
Ну и что что "чем дальше от могилёва тем тёлки некрасивее". Да это же обычная ИРОНИЯ. Имеющий уши да услышит. Всё очень безобидно и, главное, с душой. Качество записи - не смешите мои тапочки, вы же не моцарта рецензируете, а DIY.

З.Ы. я лицо незаинтересованное, и вожыка слушал 1 раз :) И кстати кто эти хвалёные (желательно из РБ) рэперы, на которых автор ссылается и которые всё умеют как надо? :) Только не говорите что IQ-48

 

Ну да,

+1
0
-1

,можно во всем с Надеждой согласиться, но почему-то не вывоврачивает наизнанку от прослушивания, напротив, бодрит, смешит. В отличие от крайне унылых ансамблей типа "Нестандартный Вариант" или вот еще Пан Жыжма со своим шедевриальным релизом.
И еще Надя абсолютно права, говоря о занятиях вокалом, это относится ко всем белорусским андеграундным группам(попсу трогать не будем, там педагоги решают-таки)
Единственный ответ на вопрос почему такой отвратительный вокал - певец не занимается им. Рэппер - не исключение, рэп - это тоже пение, причем часто очень сложное и интонационно и с точки зрения дикции, артикуляции.
А в ритм Вожык по большому счету попадает... ну почти:))

 

кожнаму сваё

+1
0
-1

не згодны з такой дзёрзкай і злоснай крытыкай.
добры альбом.
канешне, ёсць куды рухацца, але дле першага вельмі і вельмі файна.

 

"Файна" ли это?

+1
0
-1

Уважаемый респондент! Если мы будем говорить "файна" о таких работах, то тем самым мы будем способствовать провинциализации музыки и скатываться до "ниже некуда", к какому бы направлению она ни относилась. Ну послушайте же вы настоящий рэп, уважаемый вы мой... Да сколько будет эта местечковость продолжаться? Мало того, что это процветает в поп-музыке, так еще и здесь!... Вы же ВСЁ ОТЛИЧНО ПОНИМАЕТЕ! Слушайте и вникайте в то, КАК И О ЧЕМ ПОЮТ титульные представители хип-хопа! Где хлесткость и ироничность, где своеобразное красноречие, где богатейший запас знаний житейских коллизий? Где синкопы, где скороговорки, где игра голосовыми тембрами? В этом случае сразу хочется порекомендовать вам слушать рэп НА ФРАНЦУЗСКОМ ЯЗЫКЕ (это еще главнее, чем на английском)! Вы же должны понимать!...

 

О да.

+1
0
-1

Мы всё понимаем, уважаемый ngoro, но под это утверждение можно подвести процентов 80 всей белорусской музыки. Некоторые исполнители склонны работать и над собой и своей музыкой. Вот и Вожык почитает комменты, сделает выводы и, глядишь, со временем выдаст что-нибудь... Человек пять лет делал альбом. Разве это не говорит о его целеустремлённости?

 

боюсь, что не 80%, а все 95...

+1
0
-1

боюсь, что не 80%, а все 95...
а если чел корпел целых пять лет над альбомом с беспомощными текстами и однообразной музыкой, значит он даже Эминема не удосужился внимательно послушать и изучить... не говоря уж о чем-то менее очевидном...
ну да, мы ж белорусы идем и в рэпе исключительно своим бульбашным путем... што нам лучшие образцы... фтопку их....

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net