О проекте

Бразільска-беларускі сінгл Akute (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт Akute прадставіў у Інтэрнэце максі-сінгл "Ihołki", адна з кампазіцый якога ўжо гучыць у Бразіліі. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца ў межах вялікага сольнага канцэрту 3 лістапада ў клубе "Re:Public".

Асноўную частку максі-сінгла склалі новыя версіі кампазіцыі "Ihołki" з выдадзенага вясной альбома "Nie isnuje". Рэміксы на яе зрабілі мінскі бітмэйкер Deech і магілёўскі электронны праект Pryzma. А загалоўнай кампазіцыяй сінгла стаў адноўлены арыгінал.

– Падчас звядзення альбома мы ніяк не абмяжоўвалі творчую вольнасць Жэні Сухавея. У выніку ў "Ihołki" ён магічным чынам ператварыў гітару ў арган – шмат хто нават потым не верыў нам. Адмыслова для сінгла мы папрасілі яго зрабіць гітарную версію і зараз усе маюць магчымасць пачуць песню ў пачатковым выглядзе, – распавёў бас-гітарыст Раман Жыгараў.

Але галоўнай разынкай дыска можна лічыць рэмікс на песню "Адзіноцтва", які зрабіў DJ Boston. Некалькі гадоў таму гэты беларускі прад’юсар і аранжавальнік пераехаў у Бразілію, але сувязь з радзімай не згубіў.

– Я пачуў пра Akute ад беларускіх знаёмых яшчэ на пачатку года. Мяне ўсцешыла, што ў Беларусі з’явіліся актуальныя па гучанні беларускамоўныя рок-гурты, – кажа DJ Boston. – Я маю намер дапамагаць у прасоўванні беларускіх праектаў у Бразіліі, таму з’явілася ідэя зрабіць рэмікс, які мог бы гучаць тут на дыскатэках і радыё. Днямі адбылася прэм’ера – водгукі выключна станоўчыя.

Дарэчы, "Ihołki" – першы рэліз аздоблены прыхільнікамі гурта. Пераможцам адмыслова абвешчанага конкурсу стала Надзея Зуй. Менавіта яе фота музыкі абралі для вокладкі, дзякуючы чаму яна бясплатна патрапіць на канцэрт 3 лістапада і сустрэнецца з імі.

Падчас вялікага сольнага канцэрту ў клубе "Re:Public" можна будзе пачуць першыя намёткі зусім новага матэрыялу Akute. Таксама гледачоў чакаюць лепшыя песні з абодвух студыйных альбомаў і відэашэраг ад Сяргея Навіцкага, вядомага па супрацы з гуртом "Серебряная свадьба".

Спампаваць сінгл "Ihołki" на сайце Tuzin.fm

Спампаваць альбом "Nie isnuje" на сайце Tuzin.fm

3 лістапада – клуб Re:Public – 19.00
AKUTE – ВЯЛІКІ СОЛЬНЫ КАНЦЭРТ
Адмысловы госць – гурт Avias

Квіткі: 50 тыс (першыя 100), 60 тыс. (далей), 70 тыс. (у дзень канцэрту), 80 тыс. (столік).

Продаж: у касах клуба, пераход пл. Я.Коласа, ГЦ Купалаўскі (месца 19), ГЦ Рыга (месца 18) і ў распаўсюднікаў.

Даведка: (029) 649 08 88

Akute, DJ Boston, Deech, Pryzma

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Good

+1
0
-1

Даволі займальна атрымалася. Не чакаў.

 

хорошая группа, но ідет к

+1
0
-1

хорошая группа, но ідет к тому, что ремиксы слушать интереснее, чем оригиналы

 

таки да

+1
0
-1

забавно, что ремиксы и правда выглядят свежее и интереснее оригинала.

кроме бразильского ремикса, но это вероятно потому, что он слеплен специально для дискотек и радио и поэтому построен по совершенно стандартной схеме.

а Pryzma и Deech сработали неплохо.

и кстати имя Евг.Суховея навеяло определенные ассоциации...
посидел, подумал и понял - если песни Akute с последнего альбома дать переаранжировать и исполнить группе Sang Sattawood, только еще дополнительно перевести тексты на английский - блин, это ведь будет ЗВУЧАТЬ!!! с таким женским шикарным вокалом...

размечтался, блин.

 

Ремиксная ерундюлька...

+1
0
-1

Ремиксная ерундюлька... незачёт.

 

Не

+1
0
-1

Рэміксы і сапраўды слабаватыя. Але ж ня трэба гурту англамоўным рабіцца, Вы што такое кажаце, будзе другі Блэкмэйл, і Сэнг Саттавуд ня трэба сюды прыплятаць - надта няўпэўнены ў сабе гурт на сцэне пакуль што.

 

Чаму ж адразу не?

+1
0
-1

слабоватые ремиксы? "бразильский" откровенно слабоват, примитивен, да. а остальные два вполне себе ничего. не гениально, конешно, не DJ Spooky... но вполне слушабельно.

а Sang Sattawood на сцене я не слышал, ничего сказать не могу, но то, чего они добились в записи, на мой взгляд - чуть ли не единственный действительно оригинальный и одновременно стильный рок-саунд на нашей территории... поэтому автоматически представил себе песни Akute в таком саунде - и сразу одобрил.

ПыСы: альбом Sang Sattawood - единственный альбом бел. исполнителей, который я постоянно слушаю пару раз в неделю на протяжении уже нескольких месяцев - и не надоедает. вневременная и непровинциальная музыка.
даже Троица в такой степени не "заходила"....

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net