О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Shakespeare MC "На уровень выше"

 
photo-semashko.jpg

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о дебютном альбоме Shakespeare MC: "Хай аўтар мне даруе, але відавочна, што ён імкнецца не вырашаць унутраныя праблемы, а хаваецца ад іх у самасьцьвярджальных выкрыках, закарэлых рытмах ды няспынных дзявочых стогнах".

Часам кажуць, што сапраўдны рэп, як і джаз ці блюз, могуць выконваць толькі людзі з чорнай скурай. Гэта гучыць недарэчна. Паводле такое абсурднае лёгіцы, самыя лепшыя хрысьціяне ў сьвеце – габрэі.

Дзякуй афраамэрыканцам! Яны ў свой час вынайшлі мэтад, сродак, які цяпер да кожнае тэрыторыі прымяняецца па-свойму. Тая ж "рытмічная амэрыканская паэзія" дзіўным чынам адкрыла літаратурныя здольнасьці ў самых заўзятых, здавалася б, дваровых хуліганаў зь Менску, Гомелю, адкуль заўгодна…

Да таго, як у мяне ў рукох апынуўся дыск MC Shakespeare, я памылкова залічыў яго да пасьлядоўнікаў "ЧпБ", дзякуючы зьмешчанаму ў Сеціве трэку "Газу няма". На плытцы гэты твор пададзены ў якасьці бонусу. Хаця менавіта ў ім, на маю суб’ектыўную думку, новасьпечаны MC раскрываецца напоўніцу. Тут прысутнічае зьмест, сэнсавая нагрузка, асобасная пазыцыя, гумар, гіронія, артыстызм і, канешне, актуальнасьць. Чаго не стае, на жаль, у 11 праграмных рэчах. То бок, тое, што рабілася не сур’ёзна, а з жартам, атрымалася лепей за ўсё.

Асноўную частку дэбютніку займаюць пустыя дэклярацыі асабістай крутасьці й такія ж гімны адтапырцы. Хай аўтар мне даруе, але відавочна, што ён імкнецца не вырашаць унутраныя праблемы, а хаваецца ад іх у самасьцьвярджальных выкрыках, закарэлых рытмах ды няспынных дзявочых стогнах. Цікава, што менавіта не вуліца, а клюб – паўзмрочная замкнёная прастора – галоўнае мейсца дзеі ў большасьці прадстаўленых твораў.

У тэкстах айчыннага Шэксьпіра – самапаўторы й штампы, а таксама відавочная арыентацыя на Маскву ("русский темперамент на западной основе"). Дарэчы, абраньне мовы ў нашых варунках мае прынцыповае значэньне. І, як правіла, той з творцаў, хто абірае беларускую, мысьліць больш прагрэсіўна й гарманічна.

Калі заклікі выканаўцы наконт творчага разьвіцьця шчырыя, то ўсё будзе файна. Разам з тым Experty.by могуць даць слушны вэктар, каб сапраўды выйсьці на некалькі "ўзроўняў вышэй". Пакуль жа мы маем справу з асобай, якая толькі пачынае складвацца.

У чым я з MC Shakespeare цалкам згодзен, дык, у тым, што "творчасьць даражэй за ўласную скуру", а "рэальнае жыцьцё безь любові – нерэальнае". За гэта дзякуй!

Оценка: 4 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 года - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".

хип-хоп
Shakespeare MC

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net