Виктор Семашко о новом альбоме 2morrow2late: "Каламутны пост-грандж перааформіўся ў больш выразную субстанцыю з выкарыстаннем больш-менш шырокай палітры сродкаў, што назапасіла гісторыя рок-музыкі".
Галоўная праблема альбома заяўленая ў першым жа трэку – "Be Yourself". Цяжка быць сабой, калі сам ня ведаеш, хто ты ёсць. Чым ты адрозны ад іншых? У чым твая роля? Што ты можаш сказаць такога, што не cказалі да цябе? Калі нічога, дык навошта ўвогуле гэтым займацца? Дзеля славы, грошай, дзяўчынак? Пакуль ты ня знойдзеш адказы на такія пытанні, лепей і не брацца за справу.
Найбольш моцныя трэкі з новага альбома 2morrow2late ужо знаёмыя па міньёнах. Яны глядзяцца больш выйгрышна выключна за кошт запрошаных музыкаў: "Tear The Chains" (саксафон) і "Close" (жаночы вакал). Усё астатняе – даволі энэргічная й дынамічная камбінацыя з даўно знаёмых гітарных рыфаў і барабанных перабівак, інтанацыяў і выразаў. Безумоўна, у параўнанні з першымі запісамі 2morrow2late прайшлі наперад. Каламутны пост-грандж перааформіўся ў больш выразную субстанцыю з выкарыстаннем больш-менш шырокай палітры сродкаў, што назапасіла гісторыя рок-музыкі.
Увогуле, такое адчуванне, што выбух канфеці, які адбыўся ў Беларусі на пачатку 2010-х гг. у выглядзе процьмы англамоўных рок-бэндаў, сціхае. Каляровыя кружочкі ды стужачкі паціху асыпаюцца долу… Маладыя беларусы, нарэшце, даказалі самім сабе, што могуць граць не горш за любыя замежныя аналагі ад 1960-х да 90-х. Сам тэрмін "рок" разам з "попам", як і выява чалавека з гітарай наперавес, становяцца прыкметай банальнасці, прыпадабнення ды вузкасці музычнай думкі. Канешне, маюцца й выключэнні. Але няхай рок-н-рол дайграюць тыя, з каго ён і пачаўся, – Чак Бэры ды "ролінгі". А нам час рухацца далей…
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).
Комментарии
"Tear The Chains" (саксафон)
"Tear The Chains" (саксафон) і 2morrow2late (жаночы вакал)"
Скорее всего, имелось ввиду ""Tear The Chains" (саксафон) і "Close" (жаночы вакал)"
Спасибо!
Спасибо за внимательность! Исправлено!
Хотелось бы верить...
Хотелось бы верить, что молодые исполнители откопают в глубинах своего компьютеризованного сознания и википедийного кругозора ту чувственность, энергию и музыкальные находки, которыми фонтанировали еще живые и колесящие по миру динозавры...... Оооочень сомнительно... Двигаться, говорите? Согласен. Но куда и с каким багажом? А есть ли этот багаж?