Этна-гурт Vuraj прэзентаваў на Tuzin.fm сваю новую працу з таямнічай назвай "Шэсьць загадок". Гэта міні-альбом, у які ўвайшлі тры аўтарскія апрацоўкі народных сьпеваў ды тры іх аўтэнтычныя вэрсіі – сьпевы бабуль з Заходняга Палесься, якія натхнілі музыкаў на стварэньне альбому.
"Кожная песня для нас што цэлы Сусьвет са сваей атмасфэрай, гісторыяй і сакральным кодам. Ты стараешся яе зразумець, адчуць і, як вынік, пераасэнсаваць", – кажа фронтмэн гурта Сяржук Доўгушаў.
Яшчэ адна асаблівасьць тычыцца ўжо саўнду гурта, які стаў яшчэ больш адметным з прыходам у калектыў таленавітага баяніста Аляксандра Ясінскага (BosaeSonca, The Unlimited Trio). "Гэта новы этап у разьвіцьці нашага гурта!", – заяўляе ў сувязі з гэтым лідэр Vuraj.
Прэзентацыя міні-альбому адбудзецца на канцэрце 22-га снежня ў 19.00 на ў клюбе Beer & Wine з нагоды 5-годьдзя гурта. Кошт квіткоў: 100 000. Тэл. для даведак: (033) 66 11 432.
Спампаваць міні-альбом на сайце Tuzin.fm.
Тэкст: паводле Tuzin.fm