Партал беларускамоўнай музыкі "Тузін Гітоў" разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 г. Экспертная рада, што сёлета складалася з тэлепрадусараў, ужо ўфармавалі шорт-ліст. Спіс досыць доўгі, бо змяшчае ажно 48 песні.
Цяпер, пасля экспертаў, за справу возмуцца слухачы: з 2-га жніўня шляхам галасавання на сайце "Тузіна" яны будуць адкідваць па адной ці па тры песні. Дванаццатка найлепшых песень складзе выніковы "залаты" тузін году. Калі застаецца 12 песень – галасы абнуляццца і галасаваньне працягнецца да 26 жніўня, ажно пакуль у чарце не застанецца адна-адзіна – Песня Году на "Тузіне".
Хто сярод прэтэндэнтаў на найлепшую песню? Няўдачнікі "Еўрабачання" гурт "3+2" з песняй "Анёлы", N.R.M. з нашумелай "Палітыкай-паралітыкай", Юры Дземідовіч, які cёлета перапяяў па-беларуску свой (а)культавы хіт "Чароўны трусік", а таксама дуэт Вольскага з Памідоравым, які выканаў рэп на словы Багушэвіча "Немец". Поўны спіс глядзіце ніжэй.
"У нас па-ранейшаму мала беларускамоўнай поп-музыкі, а якаснай поп-музыкі – пагатоў, – кажа адзін заснавальнікаў партала "Тузін Гітоў" Сяргей Будкін. – Поп-выканаўцы ж плывуць па вадзе і не схільныя да эксперыментаў, таму калі мы хочам атрымаць вынік – якасную беларускамоўную поп-музыку, - трэба з тымі музыкамі працаваць і ўсяляк заахвочваць спяваць па-беларуску".
Такім чынам, якая беларускамоўная песьня стане найлепшай сёлета будзе залежыць толькі ад паспалітага слухача. Заходзім на "Тузін Гітоў" і галасуем за сваіх.
P.S.: Усе песьні можна спампаваць.
Поўны спіс песень-прэтэндэнтаў:
1. 3+2 – Анёлы
2. Akana feat. Apple Tea – Жыто полове
3. Akute – Адзіноцтва
4. Amaroka – Траблы
5. Atlantica – У веце не адны
6. Аvгуст – Пачакай
7. Badluck – Навала
8. Бан-Жвірба – Калыханка
9. Band_A – Пазытывы
10. B:N: feat. Vinsent – Развага
11. Браціна – Чарнобыльскі шлях
12. Da Vinci – Каханне не ўзнікла
13. Дакота – Запалкі
14. Дзецідзяцей – Раптам
15. Дземідовіч Юры – Чароўны трусік
16. esprit – Да сініх скалаў
17. Hair Peace Salon – Цянькі
18. HandmadE – Постмадэрнізм
19. Глюкі feat. Mauzer і Green Che – Краіна 2.0
20. IQ48 і Джамбібум – Дзеўкі каліну ламалі
21. IQ48 – Просты хлопец
22. Jenowa – Жывыя
23. J:морс – Маё сонца (канцэрт у тэатры)
24. Mauzer – Я люблю боль
25. Naka – Бяжы
26. Neuro Dubel – Касманаўты
27. Несьцярэнка і White Night Blues – Мая адзінота
28. Нестандартны варыянт – У неба
29. N.R.M. – Палітыка-паралітыка
30. Паўлаў Піт – Сродак і мэта
31. Пукст Сяргей – Трыюмф волі
32. Rahis – Чароўныя ноты
33. Рокаш – Дзеці паўночнага ветру
34. Sciana – Кім я быў
35. Серебряная свадьба – Новы мост
36. Спрат – Казачныя сны
37. Стокс – Пад купалам нябёс
38. Tanin Jazz – My Babe
39. Testamentum Terrae – Па саду, саду
40. У нескладовае – Ня кожны
41. UltraВожык – Клёва касманаўту
42. Vicious Crusade – Апошні сьпеў
43. Voka – Белая жанчына зь дзіцём
44. Вольскі Лявон – Дай мне знак
45. Вольскі і Памідораў – Немец
46. WZ-Orkiestra і Галіна Казіміроўская – Зорапад
47. ZM99 – Неба
48. Zombie Zoo – Нічога навокал
Тэкст: "Наша Ніва"
Комментарии
я за IQ48 – Просты хлопец
я за IQ48 – Просты хлопец