О проекте

White Night Blues "Live In Poland" (+аўдыё)

 
7,00
май, 2010
Ковчег

Запись прошлогоднего выступления блюзового коллектива Юрия Нестеренко на "Biala Blues Festival" (Бяла Подляска, Польша).

инфо

Музыка: J.D.Loudermilk (1), T.Nalepa (2), Ю.Несцярэнка (3,8), народная (4,9), S.R.Vaughan (5), J.Hendrix (6), Big Bill Broonzy (7).
Словы: J.D.Loudermilk (1), B.Loebl (2), Б.Лесмян (3), народныя (4,9), S.R.Vaughan (5), J.Hendrix (6), Big Bill Broonzy (7), А.Беланожка (8).

Андрэй Лазараў - барабаны
Павел Карабейнік - сола-гітара
Аляксандр Сяўрук - бас
Юры Несцярэнка - гітара і спеў

где взять

"Неправильный магазин" (Минск, холл центрального здания Академии Наук РБ).



мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 8,00

Канцэртны альбом чалавека, які ня толькі любіць блюз, ён жыве і дыхае ім. Бацька бялыніцкага блюзу Юры Несьцярэнка разам з адным сваіх праектаў (ёсьць яшчэ рокавы Nestarы Band і чыста сольны) стаў адным з хэдлайнэраў польскага фэсту "Biala Blues" разам з Вандай Джонсан і Лестэрам Кідсанам. Праграма складзена, як з стандартаў, так і аўтарскіх песень (забаўна глядзіцца на вокладцы такія пазначэньні аўтарства – J. Hendrix, а за ім – J. Niesciarenka).

Cухі канцэртны гук White Night Blues з гітарай на першым пляне, адсылае да даўніх вудстокаўскіх часоў, таму асабліва ірэальна гучаць песьні Юры "Знаю столькі пяшчотаў" і "Мая адзінота", проста ўзоры беларускай блюзавай песьні. Што да клясычных рэчаў, дык слухаць "The House Of The Rising Sun" i "Little Wing" зусім ня гідка, а нават прыемна. Кавэры нават на такія песьні-пастамэнты слухаць цікава тады, калі яна прапушчаная музыкамі празь сябе, а не перайграная ўтупую-ўсьляпую. У выпадку "Live In Poland" гурта White Night Blues якраз адчуваецца тая глыбінная душэўнасьць.

"Тузін гітоў"


Олег Климов

оценка: 7,00

Вот так, поступательно-творчески White Night Blues выбился в лидеры белорусского блюза и ритм-энд-блюза. И по праву: храня традиции, обогащая их собственным взглядом на эту музыку, группа достигла высот, звуча абсолютно фирменно, и в то же временно самобытно. Легко, красиво, по кайфу. Громкость прибавьте, сами все почувствуете.

Я бы эту пластинку обязательно взял с собой в машину. Где только руль и эта музыка. Даже женщины не надо. Лишняя она тут. Под эту музыку не отдыхается и не думается, под нее живется. Юрген, респект великий! А все остальное за меня Подберезский допишет.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Як для мяне асабіста, дык гэта вельмі нечакана ўпэўнены канцэртны альбом Юры Несьцярэнкі з сябрамі. Праўда, праслухаўшы апошнім часам прынамсі два жывых выступленьні гэтай каманды, я пераканаўся: ніякіх мантажных "штучак" падчас выданьня гэтага польскага альбому не было.

Паўтару яшчэ раз: упэўнена і пераканальна. Вартасны выступ, які мае поўнае права на выданьне, зважаючы хоць бы на тое, што канцэртныя альбомы ў нас і цяпер – збольшага рэдкасьць. Тут мы бачым разнастаўны рэпэртуар, у якім гарманічна суіснуюць як вядомыя стандарты блюзавай музыкі, так і ўласныя творы. Збалянсаваны рэпэртуар дае безумоўны плён. Ужо ў першым творы ("Tobacco Road") музыкі задаюць вельмі высокую ноту, якую амаль непахісна здолелі ўтрымаць ажно да завяршэньня праграмы. Паклон у бок гаспадароў (твор з рэпэртуару Тадэўша Налепы), убойны ўласны нумар ("Знаю столькі пяшчотаў"), а потым – вельмі нечаканая, арыгінальная версія наскрозь зайгранага, здавалася б, стандарту "The House Of The Rising Sun".

Шчыра кажучы, я ня стаў бы ўключаць у праграму "Little Wing". Не з-за таго, што яна граная-перайграная, а з-за таго, што менавіта тут, у адрозьненьне ад "Дому...", нейкай знаходкі ў аранжаваньні якраз і ня здарылася. Зважаючы на досьвед пяцігадовай прысутнасьці ў якасьці сябра журы міжнароднага конкурсу фестывалю "Noc bluesowa" ў той жа Польшчы, я заўважыў: адмыслоўцы ацэньваюць найперш не дасканалы паўтор таго, што было ў арыгінале, а найперш уласнае, непаўторнае прачытаньне таго ж арыгіналу. Вось тут гэтага не атрымалася.

Затое сапраўднай разынкай праграмы глядзіцца (то бок – слухаецца) "Мая адзінота". Тое, што Налепа рабіў у польскім блюзе, цяпер упэўнена і пераканальна робіць у беларускім Юра Несьцярэнка. Проста – брава! А вось заключны нумар, пазначаны як "Джэм", выглядае бляклым давескам да ўсяе праграмы. Шкада!

Адзначу добры ансамбль, на фоне якога вельмі ўпэўнена, творча выглядае найперш басіст Аляксандр Сяўрук. Давялося слухаць яго жыўцом: гэта – вельмі спраўны, творчы музыка.

Калі б сёньня яшчэ існаваў фэст "Noc Bluesowa", я не павёз бы туды гэты калектыў у якасьці канкурсантаў. Я заявіў бы яго ў гасьцявую праграму. Таму што яму ёсьць што паказаць.

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Простите за лексику, но блюз – это круто. Особенно вживую, особенно на фестивальной площадке. В записи часть прелестей теряется, но все равно все как минимум приятно. Особенно, когда хорошие музыканты играют, да еще с хорошим материалом и настроением. Это все здесь есть.

Программа состоит большей частью из каверов известных западных стандартов, в основном в авторской интерпретации Юрия Нестеренко и его группы. От эффектной "Tobacco Road" Лаудермилка до "народной" "House Of The Rising Sun" плюс логичный "сюрприз" в виде кавера известного польского блюзмена Тадеуша Налепы.

Тем не менее, все это просто неплохая (и не более) запись в рамках канонов стиля – ничего экстраординарного. На мой взгляд, Юрий Нестеренко гораздо более актуален и индивидуален, когда не переигрывает песни, у которых уже есть десятки и сотни других версий, а исполняет свои белорусскоязычные произведения. Их на этом диске, к сожалению, всего два.

"Experty.by"


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2010 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

блюз, рок
6.5
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.5 (2 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

 
оценки пользователи
7 MShmel
6 trugenik sela

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net