О проекте

Вясна Юрыя Несьцярэнкі

 

Блюзмэн Юры Несьцярэнка сьведчыць, што вясна – час найбольшай творчай актыўнасьці. З сваім гуртом White Night Blues 15 траўня ён прадстаўляе свой новы дыск "Live in Poland", запісаны на "Biаla Blues Festival". З другім сваім праектам – Nestarы Band у гэты ж дзень у іншым месцы музыкант прадставіць беларускамоўную праграму, а 20 траўня адыграе сольны сэт у супольным канцэрце зь Віктарам Шалкевічам і Тацьцянай Беланогай.

"Праект White Night Blues існуе чыста ў блюзавым фармаце, гэта значыць у нас шмат кавэраў і стандартаў, якія народ любіць і чакае", – кажа Юры Несьцярэнка, музыкант зь Бялынічаў, які на стала перабраўся ў Менск, бо надта тут запатрабаваны. Яго блюзавы праект прадставіць на канцэрце 15 траўня ў клюбе "Графіці" дыск "Live in Poland", запісаны летась на "Biаla Blues Festival" і выдадзены фірмай "Ковчег". Сюды ўвайшлі, як стандарты, пра якія кажа Юры, у тым ліку творы Джымі Хэндрыкса і Тадэвуша Налепы, так і ўласныя рэчы, вядомыя з ратацыі ў "Тузіне Гітоў". Як, напрыклад, "Знаю столькі пяшчотаў" і "Мая адзінота".

Музыкант вырашыў зрабіць падарунак сваім прыхільнікам – дыск "Live in Poland" бясплатна атрымае кожны, хто прыйдзе на яго канцэрт у "Графіці".

У гэты ж дзень, зь іншым – рокавым – праектам і ў іншым месцы Юры дасьць яшчэ адзін канцэрт. Яго гурт Nestarы Band прэзэнтуе беларускамоўную праграму ў 17:00 у цэнтры пазашкольной працы Савецкага раёну Менску (гэта на вуліцы Якуба Коласа, 47, корп. 2). Музыкант кажа, што больш маштабная прэзэнтацыя яшчэ наперадзе.

У трэцяй сваёй іпастасі – сольнай – Юры паўстане 20 траўня ў тэатры беларускай драматургіі, дзе возьме ўдзел у сумесным канцэрце з Тацьцянай Беланогай і Віктарам Шалкевічам. "Для гэтага канцэрту рыхтую камэрныя рэчы, якія пасуюць для сольнага акустычнага выкананьня", – кажа музыкант.

Але і на гэтым у траўні блюзмэн не спыняецца. 24 траўня ў ДК МАЗ Несьцярэнка выступіць, як адзін з удзельнікаў гітарнага маратону ў межах фэсту "Фіеста менскіх гітарыстаў" разам з такімі музыкамі, як Эндрю Эмэрт, Павал Бельскі, Аляксей Скрыпнік ды іншыя. 26 траўня White Night Blues грае яшчэ і ў блюзавым вечары ў малой залі КЗ "Мінск" разам з гуртом "Мадэра хард блюз" і зорным дуэтам Уладзімер Ткачэнка – Людміла Куц.

Тэкст: SB, "Тузін гітоў"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net