О проекте

Юры Несьцярэнка выдаў альбом дуэтаў (+слухаць/+спампаваць)

 

Знаны блюзмэн і гітарыст з Бялынічаў адзначыў сваё 50-годзьдзе рэлізам альбома дуэтаў "Сьвята на дваіх", у запісе якога ўзялі ўдзел Пятро Ялфімаў, Ілона Карпюк, гурты "Крама" і "Палац". Прэзентацыя адбылася на сайце Tuzin.fm.

Дыск змяшчае 9 кампазіцый. Апрача аўтарскіх песень Юрыя Несьцярэнкі, сярод іх кавер на песню Creedence Clearwater Revival "Have You Ever Seen The Rain". У новай версіі яна атрымала назву "Мару бачыць гэты дождж" і гучыць у дуэце з Пятром Ялфімавым. Аўтар песні Джон Фогерці асабіста даў дазвол на гэты кавер.

– Гэта адзін з самых любімых музычных твораў майго дзяцінства і юнацтва, – распавядае Несьцярэнка. – У беларускім варыянце для мяне было важна захаваць ня толькі асноўны сэнс тэксту песьні, але і фанэтычныя нюансы. Тут мае месца не пераклад, а хутчэй нешта кшталту "вольнага мастацкага пераказваньня" з увагай да прамаўленьня асобных фраз. Напрыклад: "I know" – "ізноў"; "I want to know" – "я так даўно". Падкрэсьліваліся менавіта фанэтычныя адметнасьці песьні, без імкненьня зрабіць падрадковы пераклад. З Джонам Фогэрці, аўтарам і музыкі, і тэксту, кантакт наладжваўся доўга, але ў выніку ён адобрыў нашу зь Пятром вэрсію прыкладна так: "Варыянт прыстойны і мае права на жыцьцё". Пасьля чаго падзякаваў за ўвагу да ўласнай творчасьці і пажадаў плёну ў працы.

Юры Несьцярэнка спраўляе 26 чэрвеня адзначыў 50 гадоў. Выдатны беларускі гітарыст, аўтар песень, выдавец і пэдагог нарадзіўся ў вёсцы Прыбар, што ў Быхаўскім раёне на Магілёўшчыне. Музыкай займаецца з 1982 году, калі ён заснаваў гурт "Последний шанс". Падчас вучобы ў Інстытуце культуры стварыў гурт "Рок-транс-авто", удзельнічаў у полацка-менскім праекце "Тутэйшыя", перайграў у шэрагу магілёўскіх камандаў, а пры канцы 90-х усур’ёз заняўся сваімі сольнымі праектам. Адзін – блюзавай арыентацыі – завецца White Night Blues (заснаваны ў 1999 годзе), другі – больш рокавы – Nestarы band (паўстаў у 2005 годзе). За паралельнымі праектамі Юрыя ня ўсочыш. "Карцінкі Садовай вуліцы", Call-Toll-Free, "Мірнае мора" – гэта толькі некаторыя зь іх.

Тэкст: Experty.by паводле Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Согласовали...

+1
0
-1

Один мой ооооочень знакомый человек когда-то во Франции на фестивале был в смятении, когда у него спросили, согласовывал ли он исполнение "Slow down Linda" с Эриком К....))))) Нестеренко исправил ошибки "предыдущих")))))

 

тяжелый случай

+1
0
-1

тяжелый случай

аналогично ситуации с Полиной Республикой (см.выше), только еще тяжелее.
поскольку там - у человека еще всё впереди и есть некоторая (небольшая) надежда.
а здесь, как поется у него же самого - "за спiной - гадЫ i кiламетры"...
всё... атас!

 

Красивая душевная

+1
0
-1

Красивая душевная качественная музыка, но в основном для старшего поколения.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net