Да 11 "альбомных" кампазіцый HMR далучацца 8 новых, фотаздымкі і тэксты песень. "Гэтыя 8 песень – гэта бонусы, якія мы запісалі падчас запісу альбому, – распавядае лідар і гітарыст гурта IQ48 Яўген Бузоўскі. – Гэта кавер-версіі вядомых кампазіцый. І гэтыя каверы мы не проста перайгралі адзін у адзін! Да гэтых песень мы зрабілі гумарыстычныя тэксты. Як там за мяжой кажуць – deluxe edition!"
Апроч "гумарыстычных" кавераў інтэрнет-рэлізу ёсць і "сур’ёзныя" – напрыклад, Міхал Анемпадыстаў зрабіў для IQ48 пераклад песні Боба Марлі. Гэтая песня прагучыць на летніх фестывалях – "Басовішчы" і "Амбасовішчы", якое штогод ладзіць амерыканская амбасада ў Мінску. Цалкам верагодна, што адмысловыя каверы ўвогуле ўвойдуць у канцэртную праграму гурта.
Музычны складальнік інтэрнет-версіі "HMR" дапоўніць вялікі (на 25 старонак!) мультымедыйны буклет, у якім будуць усе тэксты песень, урыўкі "крытычных заўвагаў" журналістаў, а таксама прадмова і шмат фотаздымкаў.
Гэтым выданнем IQ48 зробяць сабе і сваім фанатам адмысловы падарунак да 10-годдзя каманды – першы "юбілей" гурт адсвяткаваў месяц таму. На інтэрнэт-прасторы так званы "HMR deluxe edition" з’явіцца на пачатку ліпеня.
Тэкст і фота: "Еўрарадыё"
Комментарии
За тексты отдельное спасибо.
За тексты отдельное спасибо.
Да все уже, пора посмотреть
Да все уже, пора посмотреть правде в глаза и заняться созданием более жизнеспособного проекта. С бонусами или без... кому это вообще нужно?
ЗЫ: Но за тексты, конечно, отдельное спасибо