О проекте

Александр Растопчин "Ветер перемен"

 
6,75
май, 2009
Ковчег

Новый диск проживающего в США экс-гитариста "Сузорья" и "Песняров" состоит из записей 2003-2006 годов.

1. Going Home (Alvin Lee)
2. Iron Twang
3. Just One Night
4. Generation
5. Wind Of Change Part 2
6. Feeling Happy
7. I Want You Back
8. Raining (in Wellfleet)
9. Rolling Down The Road
10. She Don't Know
11. Going Mad
12. Dark Blue
13. Mr. Mom
14. Goodbye My Country
15. Immigrant Song (Page/Plant)

мнения экспертов

Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

Мушу адразу зрабіць катэгарычную афіцыйную заяву. Паколькі я меў непасрэднае дачыненьне да выданьня гэтага альбому, усё ніжэй напісанае прашу лічыць выказваньнямі дзіка ангажаванымі.

Альбом гэты складаецца з п'ес, адабраных з двух саматужным чынам выдадзеных Аляксандрам альбомаў, датаваных 2003 і 2006 гадамі. Таму мэта гэтага зборніку была ў тым, каб паказаць шырыню палітры творчых схільнасьцяў Алекса як аўтара музыкі, інтэрпрэтатара й выканаўцы.

Вам хочацца ведаць, як ён аранжуе творы іншых аўтараў? Калі ласка: блюз "Going Home" Элвіна Лі і вынаходлівая вэрсія "Immirgant Song" Пэйджа-Планта. Вы жадаеце акунуцца ў сьвет лёгкіх, мэлядычных матываў? Яны тут: "Just One Night", "Generation", "Mr. Mom". Хочацца нечага псіхадэлічнага, магічнага, загадкавага? Калі ласка: "I Want You Back", "Dark Blue". Жадаеце нечага такога фарматна-ратацыйнага? Няхай будзе "Goodbye My Country".

Але ж пры ўсім пры гэтым хочацца зьвярнуць увагу на такі момант, як незвычайная вобразнасьць практычна ўсіх напісаных Алексам тэм, якую б стылёвую афарбоўку яны ня несьлі: псіхадэліку ці там рамантычнасьць. І на фоне ўсіх зьмешчаных у альбоме п'ес вылучаецца, безумоўна, "Raining (in Wellfleet)". Часам нават узьнікае ўражаньне, што музыка пісалася спэцыяльна альбо для тэатральных пастановак, альбо для патрэбаў кіно. І калі б мяне папрасілі вызначыць найбольш яскравую рысу Растопчына як кампазытара і гітарыста, я, безумоўна, у першую чаргу назваў бы менавіта вобразнасьць ягонага творчага мысьленьня.

Алекс – сапраўдны творца. Маю дома ДВД з запісам ягонага канцэрту ў Нью-Йорку з нагоды ўласнага 50-годдзя. Алекс іграе з амэрыканскімі музыкамі, выступаючы, зразумела, у ролі лідэра. І запіс гэты, апроч іншага, дэманструе яшчэ й ягонае ўменьне карыстацца рознымі тэхнічнымі прыладамі (думаю, уласнага вырабу). А яшчэ радуе ягоная ўпартасьць: Алекс заўсёды выконвае тое, што ён лічыць патрэбным. Што й паказаў падчас выступу на "Bela Music", дзе, канешне ж, мог выканаць больш простую, завадную праграму. Але ж музыка ягоная скіраваная не на ногі слухачоў, а на іх вушы. І той аматар музыкі, для якога вушы – ня рэч першай неабходнасьці, годным чынам ацаніць творчасьць Растопчына, на жаль, ня ў стане. А вось любому, бадай, гітарысту паслухаць гэты альбом вельмі раю. Добрая школа!

Experty.by


Олег Климов

оценка: 7,00

Растопчин – главный уборщик белорусской гитары. Даже находясь вдали от родины, он изящно "убирает" всех отечественных виртуозов данного инструмента, скопом и поодиночке.

В сборник вошли композиции из двух американских альбомов Александра (2003-2006 гг.) – песни и инструментальные треки, записать которые он пригласил тамошних музыкантов. Стилистически компиляция выглядет достаточно разнообразно – блюз, ритм-энд-блюз, рок и даже вещи, которые вполне могли бы стать поп-шлягерами ("Just One Night", к примеру).

На самом деле слышно, что человек живет этой музыкой, своей гитарой, в которой поселилась его душа, а частички ее – в каждом пальце Маэстро.

Много чего приметного – "Iron Twang", "Wind of Change Part 2", "I Want You Back", "Rolling Down the Road", "Dark Blue", "Mr. Mom", "Goodbye My Country".

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Этот диск – своего рода противоположность альбома "Роднае" (2008), в чем я лично нахожу определенные плюсы. При всей концептуальности предшественник в какие-то моменты был в чем-то предсказуемой игрой в патриотические каверы, а при всей музыкальной находчивости и разнообразии инструментов, была в нем доля излишней отполированности и аккуратности.

В общем, в какой-то момент вместо "я придумал вот такой альбом и сыграл его" хотелось музыкального полета, на который Растопчин явно способен. И как раз на диске "Ветер перемен" этот полет есть, как и заметное музыкальное разнообразие композиций, позволяющее получить достаточно объемный портрет Александра, как музыканта.

Вместе с тем, естественно, есть и обратная сторона – ощущается "сборность" релиза, присутствуют какие-то неровные моменты по записи и материалу. А потому оценить его вровень с предыдущим диском нельзя.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 6,00

Новы дыск гітарнага разумніка Растопа – поўны анціпод папярэдняму "Роднаму". У сэнсе аздабленьня – пэўне ў "Ковчега" фішка такая: аздабляць сваю прадукцыю ў стылю сярэдзіны 90-х – шэра, блякла і танна. (Ну далі бы на вокладку хоць адзін фотаздымак выканаўцы з расплюшчанымі вачыма).

Уласна зьмест у парадку – маем шыкоўную гітарную музыку, аздабленую яшчэ мандалінай і банджо, а таксама голасам невядомага ў нашых краях сьпевака Байліса. Не сказаць, каб гэтая праграма Растопчына зьдзівіла ды надта парадавала, як той жа дыск "Роднае".

"Ветер перамен" з шэрагу тых, якія цяжка ацэньваць – ну так, умеюць музыкі лабаць клясічны рок-н-рол Элвіна Лі; ага, могуць дазволіць сябе пазьдзеквацца (ў станоўчым сэнсе гэтага слова) з "Immigrant Song"; па-любому здольныя стварыць запамінальныя мэлёдыі, як "Just One Nignt" і "Generation", якія без праблем можна было бы запхнуць у які дыск "Love instrumental music vol.76".

Але гэта музыка халоднай прыгажосьці. Яна здольная зачараваць прафэсыяналаў, але ж аматараў напэўна пакіне абыякавымі.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

5
Ваша оценка: Пусто Средняя: 5 (2 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

 
оценки пользователи
6 MShmel
4 notararity

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Ужасно скучная

+1
0
-1

Ужасно скучная вещь. Только исполнительского мастерства не достаточно чтобы ноты стали музыкой. Да и по записи ощущение, что дома по-дешёвке делалось. Такое ощущение, что это демка или, как это вернее промо-диск. И жанровый разброс для того чтобы показать разноплановость музыканта. Или это привет друзьям?
- Что мол, старина-растопчин не пишешь?
- А вот оно вам - давно копил, сейчас на болванку закатаю. И обязательно передайте Подберезскому, чтоб раздал гитаристам - это моя целевая аудитория.

На диск для продажи (для публики, чтоб слушала и радовалась и благодарила музыканта за творчество) это совсем не похоже.

 

Някепская

+1
0
-1

Някепская музычка для фону, асабліва тыя трэкі, дзе няма вакалу, інструментальныя (то бок большасць :). Грае сабе жывенька, а ты працуеш. Або павольней - п'еш каву. Але варта адарвацца на хвіліну - і ўжо нават перастаеш заўважаць, як змяняюцца кампазіцыі.
Спадабалася I Want You Back ды некалькі іншых кампазіцый. Але на альбом не падобна - нейкай агульнай канцэпцыі я тут не бачу. І калі захачу паслухаць рок-н-рол ці там блюз нейкі, то наўрад ці пастаўлю гэтую музыку. Ужо хутчэй якога BB King ці, з актульнага, Red Elvises.

---
www.t-styl.info

 

Гэта музыка на

+1
0
-1

Гэта музыка на аматара. Галоўны крытэр такой музыкі, напэўна, якасьць выкананьня — з гэтым праблемаў ніякі няма — сапраўды якасна. Але аранжыроўкі, як па мне, бедненькія, мэлёдыі аднастайныя. Проста кажучы — не маё гэта. Нават ніводная кампазыцыя не зачапіла, не засталася ў галаве. Хаця як фон гучыць добра, як правільна зазначыў MShmel.
Паставіў бы 9 за якасьць і прафэсыйнасьць выкананьня, але агульна — 6.

 

Што праўда, то

+1
0
-1

Што праўда, то праўда. Дыск відавочна рабіўся не для таго, каб яго слухалі. Музыкі там няшмат. У тым сэнсе, што адзін інструмэнт музыкі яшчэ ня робіць (ну ці два – на кампазыцыях, дзе прысутнічае вакал. Бо голас у вакаліста гучыць хораша, вельмі сакавіты, гэтым нечым нагадаў Кавэрдэйла нават, але гэты плюс прыктычна не выкарыстоўваецца. А шкада). Як выпісаныя ў слупок рыфмы, няхай самыя ўдалыя і арыгінальныя, вершаў ня робяць. Да гітары прэтэнзій няма.

Вось толькі слухаючы, вельмі цяжка прымусіць сябе не зьвяртаць увагі на відавочна танны запіс і рытм-сэкцыю, якая проста забівае ўсё ўражаньне, настолькі мёртва, штучна гучыць. Вось вельмі хацелася б пачытаць, ці жывыя музыканты яе ўвогуле запісвалі, або гэта на сынтэзатары зацыклілі. Чыста па-чалавечы нават хочацца думаць, што сынтэзатар, бо прымусіць жывога басіста 10 хвілін адзін у адзін паўтараць адну караценькую фразу (Dark Blue), ну не па-людзку гэта :)

Паглядзеўшы на вокладку, разумееш, што дыск рабіўся і не для таго, каб яго куплялі. Сумна ўсё гэта – бачыць змарнаваны патэнцыял. Для каго... Для чаго...

Мая адзнака - 5.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net