О проекте

Алесь Лютыч (:B:N:): "Я не пантар і не зьвездануты"

 

Напярэдадні прэзэнтацыі інтэрнэт-сынглу лідэр :B:N: Алесь Лютыч распавёў "Тузіну Гітоў" пра канцэрты на бярозаўскіх танцпляцоўках, крызыс у гурце, сваё жаданьне пасьпяваць па-расейску, а таксама выказаў стаўленьне да зьмены фармату "Басовішча". Сам гурт ужо запісаў дзьве песьні па-расейску: "Чаму іншыя гурты могуць зрабіць песьню на іншай мове, а мы не?!"

– 26 чэрвеня ў вашым гастрольным графіку – "канцэрт на танцпляцоўцы ў Бярозе". Як часта граеце ў такіх месцах ў родным горадзе?

– На гарадзкой танцпляцоўцы граем прыкладна раз у год, на Дзень моладзі. Стараемся больш за два канцэрты ў год не рабіць у сваім горадзе, народ павінен быць галодны на нашыя канцэрты. Тады не згасае цікавасьць да нас, людзей на канцэртах заўжды шмат. Неяк на канцэрце ў Бярозе зладзілі сапраўднае фаер-шоў. За сьпіной бубнача знаходзіліся разэткі. і нешта там закараціла ды як пачало страляць іскрамі ва ўсе бакі, а людзі падумалі, што так і было задумана (сьмяецца). Ледзь нашага драмэра не зачапіла, ён хутка зарэентаваўся і адскочыў. Наш інтэрнэт-сынгл "Жыцьцё маё" напісаны якраз пад уплывам ад розных падзеяў у жыцьці гурта.

– Цябе ў прынцыпе пазнаюць у Бярозе? Называюць цябе рок-зоркаю бацькі, сябры, суседзі?

– Бяроза – горад маленькі, тут амаль усе адзін аднаго ведаюць. Я сам сабе не лічу зоркаю і стаўлюся да людзей так, што мяне ніхто не лічыць пантаром альбо зьвезданутым (сьмяецца). Усе знаёмыя і родныя ведаюць, што займацца рок-музыкай у нас – справа зусім нялёгкая. Нікому не жадаю быць такім фанатам сваёй улюбёнай справы.

– Ад часу апошняга дыску гурта мінула ўжо чатыры гады. Складваецца ўражаньне, што ў гурце крызыс.

– Крызыс быў больш фінансавы, але гэта ўжо ў мінулым. У нас быў мэнэджэр, які займаўся ўсімі фінансавымі і арганізацыйнымі пытаньнямі гурта, а цяпер усё робім самі, таму часам выходзіць ня так, як нам бы таго хацелася. Ужо запісана пяць песень для альбома, плянуем да канца лета запісаць яшчэ шэсьць-сем і восеньню прэзэнтаваць альбом, які можа быць дзьвюхмоўным. Мы вырашылі зрабіць дзьве песьні на расейскай мове.

– З чаго паўстала такое жаданьне напісаць расейскіх песень?

– Па-першае, я пішу толькі музыку. А па-другое, мы вырашылі зрабіць дзьве песні на расейскай мове больш для экспэрымэнту. Усе адразу ўспрынялі гэтае жаданьне аднабакова. Чаму іншыя гурты могуць зрабіць песьню на іншай мове, а мы не?! Робяць жа і на ангельскай, і на ўкраінскай, і на іншых мовах песьні, і нічога жахлівага ў гэтым мы з хлопцамі ня бачым! Запісалі на расейскай, зараз думаем яшчэ зрабіць кавэр на польскай, і песьню на ўкраінскай. Але, гэта ўсё экспэрымэнты, ад свае мовы мы ня думаем адмаўляцца!

– Што скажаш пра зьмену фармата сёлетняга "Басовішча"?

– Нас на днях афіцыйна паклікалі на сёлетні фэст. Пра зьмену фармату скажу так – лічу, што зьмены павінны адбывацца, але не такія радыкальныя, трэба неяк паступова было міксаваць фармат фэстывалю.

– Ці няма жаданьня зрабіць нейкі рэбрэндынг гурта, паэкспэрымэнтаваць зь іншымі стылямі ды прыдумаць урэшце назву гурту?

– Экспэрымэнтамі мы і без таго займаемся, ужо зьвялі трэк, які мы зрабілі сумесна зь Вінсэнтам. Песьня павінна зьявіцца на "Тузіне" літаральна на днях. У :B:N: музыка і так разнастайная, таму ня бачу сэнсу зьмяняць стыль. і назва :B:N: дастаткова ўнівэрсальная, бо ўжо столькі чулі расшыфровак , напрыклад, "Беларускі Народ" ці "Бярозаўскія Нашы".

Прэзэнтацыя інтэрнэт-сынглу "Жыцьцё маё" адбудзецца 24 чэрвеня на афіцыйнай старонцы гурта і www.myspace.com/biaznazvy

Тэкст: Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў"
Фота: www.biaznazvy.com

B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net