О проекте

Apple Tea могуць назваць новы альбом у гонар самай кароткай дарогі на Захад

 

Apple Tea завяршаюць працу над новай сёмай пласцінкай. Яе працоўная назва, "М6", адпавядае найменню аўтатрасы Мінск- Вільня. Музыкі называюць дарогу знакавай для каманды: у 1987 годзе яшчэ ў складзе гурта "Рада" яны адкрывалі Гродзенскую філармонію, а цяпер часта наведваюць заходнюю сталіцу з канцэртамі.

""М6" – адна з п’ес будучага альбома, – тлумачыць назву лідар гурта Ігар Сацэвіч. – Гэтую трасу, М6, яшчэ можна назваць самым кароткім шляхам да Захаду! Хоць мы яшчэ ўзгоднім гэтую назву з Уладзімірам Цэслерам, які афармляе вокладкі ўсіх нашых пласцінак".

Плануецца, што пласцінка будзе складацца з 11 кампазіцый. У новай працы Apple Tea збіраюцца вярнуцца да жанру фартэпіяннай мініяцюры, упершыню выкарыстаным на другім альбоме гурта "Bee Dance". Але на гэты раз Ігар Сацэвіч вырашыў дадаць да фартэп’яна іншя музычныя інструменты – так, у мініяцюрах з’явіліся кларнеты і саксафоны. А выкананне фартэпіянных замалёвак даручылі піяністцы Алісе Сапезе, дачцэ нязменнага бубнача Apple Tea.

Па словах Сацэвіча, для запісу матэрыялу музыкі мабілізаваліся і здзейснілі сапраўдны творчы подзвіг!

"Упершыню ў гісторыі "Apple Tea" мы запісалі альбом практычна ў тры змены, – дадае Аляксандр Сапега. – Атрымалася вельмі свежа! Бубны, бас-гітару і клавішы запісвалі на жыва. Усё атрымалася на адным дыханні".

Большасць назваў для новых п’ес Apple Tea гэтым разам прыдумала вакалістка Саша Захарык. Запіс альбома адбываўся ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Звязденнем і майстарынгам займаецца польскі гукарэжысёр Дарыюш Шверын. Канцэртная прэзентацыя пласцінкі адбудзецца 15-га красавіка ў Палацы прафсаюзаў. На гэты час запланаваны і рэліз альбома.

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё".

Apple Tea

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net