О проекте

Avias запісаў акустычны альбом з Вольскім, Мытнікам і Ламакіным (+відэа)

 

На пачатку красавіка гурт Avias прадставіць незвычайны акустычны альбом. Кружэлка будзе ўяўляць сабой "праект садружнасці", а спяваць песні каманды разам з яе фронтмэнам Раманам Сухоцкім будуць Лявон Вольскі, Уладзімір Казлоў з гурта Re1ikt, Валерыя Валадзько з "Гаротніцы", Стас Мытнік з Akute, Стас Ламакін з The Toobes і Косця Чалых з расійскай інды-каманды "Мои ракеты вверх".

"Нам стала цікава пайграць больш лёгкую музыку, – распавядае пра ідэю альбома Раман Сухоцкі. – І паколькі новы матэрыял яшчэ распрацоўваецца, мы вырашылі паспрабаваць сябе ў акустыцы. І паступова развіваючы гэтую ідэю, мы падумалі, што чаму б не зрабіць яшчэ "праект садружнасці".

Міні-альбом складуць 6 песень. Па словах Рамана, вакалістам падабралі трэкі гурта Avias, якія пераклікаюцца з іх уласнай творчасцю. У выніку, напрыклад, Лявон Вольскі выканае песню гурта "Крок": "Лявон – як сімвал таго часу, калі я прыйшоў у музыку, і песню мы выбралі менавіта ў гэтых мэтах", – тлумачыць Раман. Таксама вядома, што Стас Мытнік спяе песню "Лепш за цябе".

З Косцем Чалых, дарэчы, Avias упершыню заспявалі па-руску і ў хуткім часе на сайце "Еўрарадыё" будзе прэзентаваны рускамоўны сінгл з будучай кружэлкі.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net