О проекте

Д.Подберезский: Akute "Рэальнасць і сны"

 

Внештатный эксперт Дмитрий Подберезский о новом альбоме Akute: "Гэта "Уліс" сёньняшніх часоў: каманда з уласнымі стылістыкай, гучаньнем, паэтыкай, пэўным мінімалізмам сродкаў для перадачы мастацкіх вобразаў і нават агульнай мінорнасьцю творчасьці".

Здараецца, што пасьля праслухваньня нейкага новага альбому і хочацца нешта напісаць, але не атрымліваецца. Нудзішся, нутром разумееш: так, прыстойная праца, аднак для тлумачэньня гэтага словы ўсё неяк не адшукваюцца. Ні ў рэальнасьці, ні ў снах.

Гэта амаль цалкам датычыцца новай праграмы Akute. Калі банальна, дык гэта праца асэнсаваная, сьпелая і, бадай, найдасканалая ў параўнаньні з папярэднімі праграмамі. Перш за ўсё, думаецца, за кошт большай разнастайнасьці ў тэмпавых вырашэньнях песень і большай іх тэкставай распрацаванасьці. А песень, удала прыдуманых і ўвасобленых, прызнацца, тут хапае. Прынамсі, нейкіх "прахаднякоў" я асабіста не пачуў. Магчыма, адно што кавэр "Як на далоні", падалося, атрымаўся нейкі, вобразна кажучы, стомлены, песьня магла быць вырашана больш вынаходліва, узнёсла.

Тут вось які нюанс. Два кавэры "Уліса" ў адной праграме, відаць, зашмат, хапіла б аднаго "Марнатраўнага сына", хоць нельга не адзначыць, што абодва яны вытрыманыя ў цяпер ужо лёгка пазнавальнай акутаўскай стылістыцы, што толькі на плюс. Аднак калі капнуць, як той казаў, крышку глыбей, дык такая ўвага да спадчыны "Улісу" з боку маладзейшых музыкаў, думаецца, далёка не выпадковая.

Па вялікаму рахунку Akute (не пабаюся такога параўнаньня!) – гэта "Уліс" сёньняшніх часоў: каманда з уласнымі стылістыкай, гучаньнем, паэтыкай, пэўным мінімалізмам сродкаў для перадачы мастацкіх вобразаў і нават агульнай мінорнасьцю творчасьці. Група не для баўленьня публікі, а для агульнага суперажываньня, для нагоды дзеля прыцішанай шчырай гутаркі адзін на адзін. Парадаксальна: Akute могуць выступаць і на стадыёнах, але пры гэтым весьці дыялёг ці ня з кожным з там прысутных. Ды хоць бы таму, што няма такога чалавека, у жыцьці якога не здаралася б нешта такога, як, прыкладам, адначасова поўня, пятніца і 13-е...

Вяртаючыся да альбому, адзначу, што, канешне ж, ягоная музыка магла быць і крыху больш жыцьцярадасная, як казалі за савецкім часам – жыцьцясцьвярджальная, якая дапамагае й будаваць, і жыць. Хоць апошняя песьня альбому, у якой гучаць словы, вынесеныя ў назву ўсёй праграмы, такі ставяць у ёй сьветлую кропку.

У цэлым праграма не адкрыўчая (Akute, відаць, сваё ўжо адкрылі), але й і не дакучлівая. Яна з тых, якія я асабіста напэўна буду пераслухваць. Ня часта, відаць, але з прыемнасьцю. Усё ж стабільнасьць якасьці, што дэманструе Akute – гэта далёка не заўсёды перадумова магчымай стагнацыі... Спадзяюся, што такая сітуацыя Akute абміне.

Оценка: 9 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, послушать и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў". Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х). Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008). Сооснователь портала Experty.by (2008).

поп-рок, рок
Akute

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net